Драч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
}}
'''Драч, Дзярка́ч''' ці '''Дзярга́ч''' (''Crex crex'') — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных.
 
Даўжыня цела 24-30 см, размах крылаў 41-53 см. Крылы, асаблiва ў палёце, іржавыя i кароткiя, дзюба светлая. Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай.
 
Пашыраны па ўсёй [[Еўропа|Еўропе]], [[Заходняя Азія|Заходняй Азіі]]. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У [[Беларусь|Беларусі]] звычайны пералётны від (народныя назвы ''дзяргач'', ''дзяргун''). Актыўны пераважна ўначы. Даўжыня цела 18 — 27 см, маса 100—200 г. Афарбоўка светла-рыжая з цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва). Корміцца насякомымі, [[смоўж|смаўжамі]], [[дажджавы чарвяк|дажджавымі чарвямі]], насеннем пустазелля і іншым. Зімуе ў [[Афрыка|Афрыцы]] і [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'і]]. Увосені вельмі тлусты.
 
Гняздо ладзіць на зямлi (у месцы, у якім не выходзяць грунтавыя воды), пад купiнай травы, прыкрытае зверху заламанымі сцёбламі, радзей унутры куста. Яно чашападобнае з сухой травы або асакi з прымессю моху ў аснове i знешняй частцы.
 
Яйкi (звычайна 8-12), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або авальныя з крыху завостранымі канцамі (вельмi рэдка з аднолькавымi канцамi). Белыя з ружаватым, жаўтаватым альбо жоўта-зеленаватым або папяліста-блакітным адценнем. Плямы падвойныя: глыбокiя папяліста-фiялетавыя, шэрыя або ружовыя, паверхневыя — iржава-карычневыя.
 
Аб'ект палявання. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да [[перапёлка|перапёлкі]], [[фазан]]а.