Розніца паміж версіямі "Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі"

др
няма тлумачэння праўкі
(выява)
др
{{вызнч|1=Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі}} — дыпламатычна–консульская ўстанова [[БНР]].
 
Адкрылася ў верасні 1919 на аснове [[консульства БНР у Рызе]], кіраўніком прызначаны [[Канстанцін Езавітаў|К. Езавітаў]], вайсковым райцам [[Павел Вент]]. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні [[1919]] пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. [[5 лістапада]] [[1919]] урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. Дзейнічала да [[1 лютага]] [[1921]] году. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).
 
{{літ|1=Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений 2006 — № 1}}