Эма Дмахоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
 
== Літаратурная дзейнасць ==
Займацца літаратурнай творчасцю пачала рана і пісала толькі на [[польская мова|польскай мове]]. Першая аповесць «Жоўтыя ружы» (закранала становішча яўрэяў у родным краі) была высока ацэнена [[Чэслаў Янкоўскі|Чэславам Янкоўскім]], але не была нідзе надрукавана. Першым друкаваным творам стала навела «З Літвы», у якой Эма распавядала пра гвалтоўны перавод каталікоў у [[Паўночна-Заходні край|«Літве» (г.зн. у Паўночна-Заходнім краі)]] у [[праваслаўе]] пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. у краі, — яна была надрукавана ў 1889 г. [[горад Познань|познаньскай]] газеце «Wielkopolanin».
 
Пад уплывам [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] зацікавілася побытам і духоўнай культурай беларускага сялянства. Запісала 11 сшыткаў народных песень, склала два рукапісныя зборнікі — казак, сабраных у Мазырскім, Рэчыцкім і Навагрудскім паветах (62 творы, выд. [[1976]] пад назвай «Беларускі казачны эпас»), і «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч». У этнаграфічнай працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (1891) апісала жыццёвы ўклад, працоўную дзейнасць і эстэтычныя погляды палескіх сялян. У часопісе «La tradition» («Традыцыя») у 1894—1895 надрукавана яе даследаванне «Палескі фальклор» і 8 беларускіх народных песень у перакладзе на [[французская мова|французскую мову]].