Эма Дмахоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46:
Займацца літаратурнай творчасцю пачала рана і пісала толькі на [[польская мова|польскай мове]]. Першая аповесць «Жоўтыя ружы» (закранала становішча [[яўрэі|яўрэяў]] у родным краі) была высока ацэнена [[Чэслаў Янкоўскі|Чэславам Янкоўскім]], але не была нідзе надрукавана. Першым друкаваным творам стала навела «З Літвы», у якой Эма распавядала пра гвалтоўны перавод каталікоў у [[Паўночна-Заходні край|«Літве» (г.зн. у Паўночна-Заходнім краі)]] у [[праваслаўе]] пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. у краі, — яна была надрукавана ў 1889 г. [[горад Познань|познаньскай]] газеце «Wielkopolanin».
 
Шырокая літаратарская дзейнасць пачалася пасля 1897 г., калі на конкурсе газеты «Kurier Codzienny» Эма атрымала першы прыз (узнагароду) за аповесць «Паненка». Пасля былі напісаны аповесць «Двор у Галінішках» (1899), надрукаваная ў газетах «Kurier Codzienny», «Nowa Reforma» і ў кніжным варыянце; аповесць «Віленская кальварыя» (1903), надрукаваная ў часопісе «Tygodnik Ilustrowany» і асобнай кніжкай у Вільні ў друкарні Завадскага ў 1903 г.; аповесць «Ад кахання» (1903) — у часопісе «Dobra Gospodyni», газеце «Kurier Lwowski» і асобнай кніжкай у 1909 г.; аповесць «Буслы» (1908) — у газеце «Słowo» і ў зборніку «Буслы», куды ўвайшло некалькі навел («Буслы», «Трыумфатар», «У день патрона», «Пры лампе», «Пантофелькі» і інш.); аповесць «Пярсцёнкі» (1907) і «Жанчына, пуху марны» (1909) — у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] і асобнымі кніжкамі. У кніжных варыянтах выйшлі яе аповесці «Маці», «Юбілей», «Роза і муха».
 
У творчасці Яленская падымала грамадскія і звычаёвыя праблемы свайго краю. Для яе аповесцей характэрна займальная фабула, прыгожы аповяд і вобразнасць, звязанасць са шляхецкімі традацыямі — і адсюль вырашэнне праблемы заўсёды ў духу пунктуальнай маральнасці і з [[альтруізм|альтруістычнага]] пункту гледжання (карысці і службы ўсяму грамадству).
 
Пад уплывам [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] зацікавілася побытам і духоўнай культурай беларускага сялянства. Запісала 11 сшыткаў народных песень, склала два рукапісныя зборнікі — казак, сабраных у Мазырскім, Рэчыцкім і Навагрудскім паветах (62 творы, выд. [[1976]] пад назвай «Беларускі казачны эпас»), і «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч». У этнаграфічнай працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (1891) апісала жыццёвы ўклад, працоўную дзейнасць і эстэтычныя погляды палескіх сялян. У часопісе «La tradition» («Традыцыя») у 1894—1895 надрукавана яе даследаванне «Палескі фальклор» і 8 беларускіх народных песень у перакладзе на [[французская мова|французскую мову]].
Радок 53 ⟶ 55:
 
Публікавала некаторыя свае артыкулы і аповесці ў газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] — адным з самых папулярных польскамоўных перыядычных выданняў таго часу ў [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]].
 
== Таварыскае жыццё ==