Уладзімір Уладзіміравіч Качан: Розніца паміж версіямі

→‎Біяграфія: дапаўненне
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (афармленне)
(→‎Біяграфія: дапаўненне)
Жонка Ірына — аўтар канцэпцыі і кіраўнік Музея гісторыі пажарнай службы Гродна<ref>[http://respublika.sb.by/istoriya/article/120-stupeney-vverkh.html Газета «Рэспубліка». 120 прыступак уверх]</ref>. Брат Анатоль — вядомы гарадзенскі журналіст (памёр у 2004)<ref>[http://grodnonews.by/ru/0/20675/news «Гродзенская праўда». Інтэрв'ю з мастаком Уладзімірам Качаном]</ref>.
 
== Творчасць ==
 
Выяўленчы лад твораў Уладзіміра Качана характарызуецца абагульненай манументалізацыяй і амаль рэльефнай пластыкай жывапісных рашэнняў. Асацыятыўныя вобразныя структуры перасякаюцца з рэальнымі жыццёвымі формамі. Мастак па-свойму інтэрпрэтуе вядомыя сюжэты з сусветнай міфалогіі, мастацтва, сакральнай гісторыі. У сваёй творчасці ён імкнецца спасцігнуць культурныя коды майстроў еўрапейскай жывапісу розных стагоддзяў, сцвярджаючы візуальную магчымасць сузірання падсвядомасці, выкарыстоўвае філасофскія алегорыі, экспрэсіўныя стылізацыі, ажыццяўляючы з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці пошукі звышнатуральнага ў паўсядзённай рэчаіснасці<ref>[http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=bmvnuhquxh&id=2062 Газета «Культура». Інтэлектуальная АРТэвалюцыя]</ref>.
 
=== Мастацкія праекты ===
 
* 1997 — 1998 — партрэтная галерэя для Гродзенскага гарвыканкама (ХII-ХХ ст.) «Мэрыя-2000» (14 твораў жывапісу);
* 1999 — да 100-годдзя Гродзенскай Епархіі 15 партрэтаў цыклу «Свяціцеляў зямлі Гарадзенскай»;
* 2000 — 2002 — партрэтная галерэя губернатараў Гродна з 1802 по 2002 гады (23 твора)<ref>[http://www.gazeta.grodno.by/232/t6.html Газета Гродна. Интервью з мастаком]</ref>;
* 2004 — 2005 — партрэтная галерэя кіраўнікоў [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь]] (17 твораў);
* 2006 — 2007 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў [[Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт|Гродзенскага медыцынскага універсітэта]] (63 твора);
* 2007 — 2008 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў [[Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт | Гродзенскага аграрнага універсітэта]] (32 твора);
* 2009 — 2010 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў [[Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы | Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта]] (16 твораў)<ref>[http://www.grsu.by/gallery/files/20/s/ Урачыстае адкрыццё галерэі прафесараў універсітэта]</ref>;
* 2009 — праект «АртЭвалюцыя», галерэя [[Антоні Тызенгаўз|Тызенгаўза]], Гродна<ref>[http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=bmvnuhquxh&id=2062 Газета «Культура». Интэлектуальная АртЭвалюцыя]</ref>;
* 2010 — цыкл партрэтаў «Лікі Нацыі» да Фестывалю Нацыянальных культур у Гродне (10 твораў).
{{зноскі}}