Эма Дмахоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
[[Ян Карловіч]] і [[Зыгмунт Вольскі]] прапанавалі Яленскай звярнуць увагу на беларускамоўнае сялянства — і спрабавалі зацікавіць яе даследаваннем іх побыту і духоўнай культуры і яна пачала займацца этнаграфіяй і збіраннем ''«сялянскіх рэчаў»''<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. Запісала 11 сшыткаў народных песень, склала два рукапісныя зборнікі — казак, сабраных у Мазырскім, Рэчыцкім і Навагрудскім паветах [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (62 творы ў рукапісе, выдадзеныя ў [[1976]] г. пад назвай «Беларускі казачны эпас»), і «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч».
 
Асаблівую ўвагу надала адлюстраванню гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй роднай вёскі Камаровічы. У этнаграфічнай працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (1891), выдадзенай спачатку ў часопісе і пасля асобнай кніжкай у Варшаве ў 1892 г., з замілаваннем апісала жыццёвы ўклад, традыцыі, працоўную дзейнасць і эстэтычныя погляды палескіхкамаровіцкіх сялян сваёй роднай вёскі Камаровічы. Даследванне скончвалася словамі: ''«Селянін наш увогуле не можа на сумнае жыццё наракаць. Пры большай працы і асвеце мог бы стаць яшчэ больш багатым, але тое нават, што зараз мае, хапае яму на дастатковае ўтрыманне інаі на задаволенне тых нешматлікіх яго патрэб. Жыццё ціхае, аднастайнае, без вялікіх уражанняў і моцных патрасенняў прыводзіць яго да весялосці і робіць надзвычай таварыскім. Не раз, калі глядзіш на тую прастадушную весялосць, на тую шчырую, сапраўды дзіцячую наіўнасць, бярэ нейкае пачуццё зайздрасці, што яны стокроць шчаслівейшыя за нас, асвечаных і цывілізаваных»''<ref>''Jeleńska, E.'' Komarowicze w powiecie Mozyrskim... С. 83.</ref>.
 
У французскім часопісе «La tradition» («Традыцыя») у 1894—1895 гг. было надрукавана яе даследаванне «Палескі фальклор» і 8 беларускіх народных песень у перакладзе на [[французская мова|французскую мову]]. У тым жа часопісе «La tradition» (сакавік-красавік 1895 г.) Яленская надрукавала і сваё даследванне пра вёску Камаровічы «Un village en Polésie» («Вёска на Палессі») у перакладзе на [[французская мова|французскую мову]]<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>.
 
Аднак час этнаграфічнай работы Яленскай быў непрацяглы, бо пасля шлюбу ў 1890 г. яна звычайна стала жыла ў Вільні, дзе папала ў іншае асяроддзе і атмасферу, накіраваную на барацьбу супраць русіфікацыі і навязвання літоўскімі ксяндзамі [[літоўская мова|літоўскай мовы]] ў касцельным набажэнстве на [[Віленская губерня|Віленшчыне]] замест традыцыйнай польскай мовы — супраць літуанізацыі (балтызацыі) духоўнага жыцця.
 
== Таварыскае жыццё ==