Эма Дмахоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62:
 
== Шырокая літаратурная дзейнасць ==
Шырокая літаратарская дзейнасць пачалася пасля 1897 г., калі на конкурсе газеты «Kurier Codzienny» Эма атрымала першы прыз (узнагароду) за аповесць «Паненка»<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 201.</ref>. Пасля былі напісаны аповесць «Двор у Галінішках» (1899), надрукаваная ў газетах «Kurier Codzienny», «Nowa Reforma» і ў кніжным варыянце; аповесць «Віленская кальварыя» (1903), надрукаваная ў часопісе «Tygodnik Ilustrowany» і асобнай кніжкай у Вільні ў друкарні Завадскага ў 1903 г.; аповесць «Ад кахання» (1903) — у часопісе «Dobra Gospodyni», газеце «Kurier Lwowski» і асобнай кніжкай у 1909 г.; аповесць «Буслы» (1908) — у газеце «Słowo» і ў зборніку «Буслы», куды ўвайшло некалькі навел («Буслы», «Трыумфатар», «У день патрона», «Пры лампе», «Пантофелькі» і інш.); аповесць «Пярсцёнкі» (1907) і «Жанчына, пуху марны» (1909) — у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] і асобнымі кніжкамі. У кніжных варыянтах выйшлі яе аповесці «Юбілей» (1911), «Роза і муха», «Тры пакаленні» (1913), «Як адламаная галінка» (1914)<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 201.</ref>. Аповесць «Маці» была апублікавана ў 1922 г. — ужо пасля смерці аўтаркі.
 
Публікавала некаторыя свае артыкулы і аповесці ў газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] — адным з самых папулярных польскамоўных перыядычных выданняў таго часу ў [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]].
 
Яленская таксама пісала п'есы для тэатра. У 1903 г. на конкурсе драматургіі імя Генрыка Сянкевіча яе п'еса «Сын» была адзначана і пастаўлена ў тэатры Гавалевіча ў [[горад Лодзь|Лодзі]] ў 1904 г., а пасля ў Вільні. Яе п'еса «Крыўда» (1912) была пастаўлена ў Варшаве. Аднаактная п'еса «Хвіліна» мела патрыятычны характар<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>.
 
Некаторыя літаратурныя творы Яленскай яшчэ пры яе жыцці перакладаліся на [[руская мова|рускую]] («На гары Элеонскай», у газеце «Петербургские ведомости» №82, 1913 г.), [[нямецкая мова|нямецкую]] («Пераможцу — смерць», у часопісе «Die Katolische Welt» сшытак 2, 1913 г.) і [[чэшская мова|чэшскую мовы]] («Пантофелькі»)<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 201.</ref>.
 
== Арганізацыя таемнай польскамоўнай адукацыі ==