Эма Дмахоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 71:
 
== Арганізацыя тайнай польскамоўнай адукацыі ==
Пасля шлюбу з Казімірам Дмахоўскім (1856—1939) Эма з 1890 г. прыняла самы чынны ўдзел (у тым ліку і фінансавы) у арганізацыі тайных польскамоўных школ на [[Віленская губерня|Віленшчыне]] і распаўсюджанні [[польская мова|польскай мовы]] сярод сялян Віленшчыны<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. У гэтым ёй дапамагала і сястра Казіміра — Юстына Дмахоўская<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. У 1890 г. было створана [[Польскае таварыства «Асвета» у Вільні|Польскага таварыства «Асвета» у Вільні]], а Эма Дмахоўская разам з Н. Роўбам, А. Завадскім і В. Венслаўскім стала на яго чале<ref>''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй... С. 104.</ref>. Муж Эмы Казімір Дмахоўскі таксама быў членам кіраўніцтва [[Польскае таварыства «Асвета» у Вільні|Польскага таварыства «Асвета» у Вільні]]<ref name="ReferenceA"/>. Эма Дмахоўская заснавала за ўласны кошт дзве тайныя (нелегальныя) польскамоўныя школы і стварыла перасоўныя бібліятэкі<ref name="ReferenceA"/>. Акрамя таго яна перасрэдна занялася тайнай падрыхтоўкай настаўніц, якія пасля накіроўваліся ў тайныя школы для работы з сялянскімі дзецьмі, і арганізоўвала на працягу 28 год сетку з дзясяткаў нелегальных польскамоўных школ у [[горад Вільнюс|Вільні]] і [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. У справе пашырэння на вёсцы польскай мовы Эма Дмахоўская працавала з усёй шчырасцю, добраахвотлівасцю, стараннасцю, адданасцю і бескарыслівасцю, ідучы, у тым ліку, на самую вялікую рызыку<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. Нават у самых цяжкіх сітуацыях яна падтрымлівала самы цесны кантакт з настаўніцамі і школамі на вёсцы і ажыццяўляла апеку над імі<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. У адрозненне ад [[Польскае таварыства «Асвета» у Мінску|Польскага таварыства «Асвета» у Мінску]], якое дзейнічала на абшары [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], у тайных польскаймоўных школах [[Польскае таварыства «Асвета» у Вільні|Польскага таварыства «Асвета» у Вільні]] [[беларуская мова]] не выкладалася.
 
З 1908 г. Эма Дмахоўская рэдагавала віленскую польскамоўную газету «Zorza Wileńska», а пасля закрыцця гэтай газеты расійскімі ўладамі — рэдагавала з 1909 г. газету «Jutrzenka», якую паставіла на высокі журналісцкі ўзровень<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. Дмахоўская неаднаразова ўваходзіла ў спрэчкі з афіцыныйнымі расійскімі ўладамі і цэнзурай, што аднойчы скончылася палітычным судовым працэсам і вязненнем (з 29 кастрычніка па 30 снежня 1911 г.) у віленскай турме ў Лукішках<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>. Яшчэ больш актыўную дзейнасць у справе падтрымкі польскамоўнага навучання і ўмацоўвання пазіцый польскай мовы Дмахоўская разгарнула з пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] і заняццем Вільні і Віленскай губерні нямецкімі войскамі, дзейнічала ў поўным паразуменні з польскім Адукацыйным камітэтам, які кіраваў справамі польскай асветы ў акупіраванай Віленшчыне. Дмахоўская таксама стала заснавальніцай і старшынёй Патрыятычнага саюза полек, які падтрымліваў ідэю ўключэння Вільні і Віленшчыны ў склад Польшчы, а не Літвы<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>.
 
За сваю дзейнасць у галіне пашырэння польскай мовы, такт, прыемнасць, высакародства і лагоднасць характару атрымала прызнанне і падзяку ў мясцовага польскамоўнага і польскага насельніцтва<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>.
 
== Смерць ==
Эма Дмахоўская памерла ў Вільні 24 студзеня 1919 г. і была пахавана на мясцовых могілках Росі<ref>''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich... С. 202.</ref>.