Графіка (мастацтва): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Беларусь: дапаўненне
Радок 40:
З 19 ст. графіка пачала выкарыстоўвацца ў газетна-часопісных выданнях. У першай трэці 20 ст. хутка і плённа развіваліся выдавецкая (яе вядомыя прадстаўнікі — [[Я. Драздовіч]], [[А. Ахола-Вало]], [[М. Філіповіч]], [[Б. Малкін]] і інш. ) і станковая графіка ([[А. Астаповіч]], [[Я. Мінін]], [[З. Гарбавец]] і інш. ). У [[1927]] лепшыя ўзоры беларускай кніжнай графікі былі паказаны на міжнароднай выстаўцы ў [[Лейпцыг]]у. З [[1930-я|1930-х]] гг. мастацтва графікі знаходзілася ў заняпадзе.
 
У [[1960-я|1960]]-[[1970-я]] гг. майстры беларускай графікі ([[А. Кашкурэвіч]], [[В. Шаранговіч]], [[Г. Паплаўскі]], [[Я. Кулік]], [[М. Купава]], [[У. Басалыга|У.]] і [[М. Басалыга|М. Басалыгі]]) зацікавіліся традыцыямі народнага мастацтва, пачалі ўдзяляць больш увагі гісторыка-культурнай спадчыне беларускага народа. У 1980-1990-я г. найбольшых поспехаў беларуская Г. дасягнула ў афармленні кніг для дзяцей і юнацтва ([[В. Славук]], [[М. Селяшчук]], [[У. Савіч]], [[Мікола Рыжы|М. Рыжы]], [[Т. Беразенская]] і інш. ).
 
У XXI стагоддзі беларускую графіку паспяхова прадстаўляюць такія маладыя мастакі, як [[Юрый Уладзіміравіч Якавенка|Юрый Якавенка]], [[Павел Татарнікаў]], [[Раман Сустаў]], [[Андрэй Ярашэвіч]], [[Тамара Шэлест]] і іншыя творцы.
 
{{зноскі}}