Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
Узнікненню мікенскай [[археалагічная культура|археалагічнай культуры]] ў [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Грэцыя|Грэцыі]] непасрэдна папярэднічала сярэдняя [[эладская культура]] (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-[[мінойцы|мінойцаў]] і, відавочна, належыла [[мінійцы|мінійцам]]. Іх [[этнас|этнічная]] прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцам]], або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да [[ахейцы|ахейцаў]]. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам [[Мінойская цывілізацыя#Перыядызацыя|эпохі новых палацаў]] на [[Востраў Крыт|Крыце]] і датуецца прыблізна [[1700 да н.э.|1700]] г. да н. э., даследчыкі звязваюць ўзнікненне Мікенскай цывілізацыі.
 
[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[:sv:Arne Furumark|Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. — New York, 2010. P. 151—155</ref>:
 
* [[1650 да н.э.|1650]] — [[1600 да н.э.|1600]] — пласт I (раннія ахейскія магільні ў [[Мікены|Мікенах]]). Гэты перыяд звязаны з прыходам ахейцаў з поўначы Грэцыі. Яму маглі папярэднічаць катастрафічныя падзеі, накшталт аднаго з вывяржэнняў [[вулкан]]а на [[Востраў Сантарын|Сантарыне]].