Львоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49:
Археалагічныя даследванні на месцы сучаснага Львова засведчылі пра тое, што першыя паселішчы там з'явіліся яшчэ ў 5 стагоддзі, а паміж 8 і 10 стагоддзямі на тэрыторыі Львова знаходзіліся паселішчы [[Ляхі|ляхаў]]. У [[1031]] годзе вялікі князь кіеўскі [[Яраслаў Мудры]] адваяваў гэтыя паселішчы разам з суседнімі землямі ў польскага караля [[Мешка II Ламберт|Мешкі II Ламберта]]. Пасля нашэсцяў [[Хан Батый|Хана Батыя]] [[Даніла Раманавіч]] з [[Дынастыя Рурыкавічаў|дынастыі Рурыкавічаў]], правіцель сярэднявечнага [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]], адбудаваў горад у [[1240]] годзе і назваў яго ў гонар свайго сына [[Леў Данілавіч|Льва]].
 
Першая летапісная згадка Львова датуецца [[1256]] годам. У [[1340]] годзе [[Галічына]], якая ўключала ў сябе Львоў, была далучана да [[Каралеўства Польскае, 1025–1385|Каралеўства Польскага]] [[Казімір III Вялікі|Казімірам III Вялікім]], які ў [[1356]] годзе надаў Львову [[магдэбургскае права]]. Львоў знаходзіўся ў складзе [[Каралеўства Польскае|Польскага каралеўства]] да [[1772]] года, пасля чаго ў выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзела Рэчы Паспалітай]] стаў часткай [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]]. Пасля распаду [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] Львоў стаў сталіцай [[Заходне-Украінская НароднайНародная Рэспубліка|Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі]], а з [[1919]] года — сталіцай [[Львоўскае ваяводства, Другая Польская рэспубліка|Львоўскага ваяводства]] [[Другая Польская рэспубліка|Другой Польскай рэспублікі]], у складзе якой знаходзіўся да [[1939]] года, калі быў анексаваны [[СССР|Савецкім Саюзам]] паводле [[Пакт Молатава-Рыбентропа|Пакта Молатава-Рыбентропа]], а пазней, падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], тэрыторыя Львова была акупаваная нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1944 года ў выніку [[Львоўскае паўстанне|Львоўскага паўстання]] горад быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі польскай [[Армія Краёва|Арміяй Краёвай]] у супрацоўніцтве з войскамі СССР.
 
З 15 стагоддзя Львоў з'яўляўся адным з галоўных [[Палякі|польскіх]], а пазней і [[Габрэі|габрэйскіх]] культурных цэнтраў, а палякі і габрэі складалі дэмаграфічную большасць горада да пачатку Другой сусветнай вайны, а таксама [[халакост]]а і [[Перасяленне польскага насельніцтва, 1944–1946|масавага перасялення палякаў]], якія рушылі ўслед за ёй. Іншыя этнічныя групы, якія пражывалі ў горадзе, — [[немцы]], [[русіны]] (сённяшнія [[Украінцы|ўкраінцы]]) і [[армяне]] — таксама ўнеслі вялікі ўклад у культуру Львова. У выніку сумеснага нямецка-савецкага ўварвання ў Польшчу ў пачатку Другой сусветнай вайны горад Львоў і яго правінцыі былі далучаны да СССР і былі часткай [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]] з 1939 па 1941 гады. З ліпня 1941 года да ліпня 1944 года Львоў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй і размяшчаўся ў [[Генерал-губернатарства, Трэці рэйх|Генерал-губернатарстве]], пасля чаго ў ліпені 1944 года быў захоплены савецкай [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміяй]] і ў адпаведнасці з дамовамі [[Ялцінская канферэнцыя|Ялцінскай канферэнцыі]] быў уключаны ў склад УССР. Большасць палякаў, якія пражывалі ў Львове, былі дэпартаваныя на вернутыя па ўмовах [[Патсдамская канферэнцыя|Патсдамскага пагаднення]] ў Германіі землі (у Польшчы выкарыстоўваўся тэрмін «[[Вернутыя тэрыторыі|Вернутыя тэрыторыі]]» ({{lang-pl|Ziemie Odzyskane}})), а горад стаў галоўным цэнтрам заходняй часткі Савецкай Украіны, дзе пражывалі пераважна ўкраінцы.