Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
== Жыццяпіс ==
{{змест злева}}
Паходзiў аднаго з найзаможных i найстаражытных магнацкіх родаў у ВКЛ, чые пролкіпродкі нападчас Гарадзенскай унii (1413) ўзяўўзялі ад палякаў герб Лялiва. Нарадзіўся ў сям'і полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага i Ганны Вайнянкi. Выхоўваўся ў кальвiнскай веры. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў вядомай гiмназii Яна Штурма ў Страсбургу, 16.12.1575 запiсаўся ў каталiцкую Фрыбурга-Брызгоўскую акадэмiю. Добраахвотнікам у войску Свяшчэннай Рымскай iмперыi удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нiдэрландах. Падарожнiчаў па Еўропе, найбольш упадабаў Iталiю. Атрымаў ганаровае грамадзянства ў Венецыi, гасцяваў у Ферары, у Балоннi ў графа Пепулу. Надоўга затрымаўся ў Неапалi, горадзе вядомым пародзiстымi конямi i першай у свеце вышэйшай школай коннай язды, браў урокi ў знакамiтых майстроў-"кавалькатораў" П. Карацыёлы, Клаўдыя Кортэ, Петра Антонiо Ферара. З апошнiм, гiполагам i надворным канюшым неапалiтанскага вiцэ-караля, князя дэ Асуна, у Дарагастайскага склалiся асаблiва прыязныя адносiны. "...Мой вельмi зычлiвы настаўнiк, якi не меў тады ў хрысцiянскiм свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды", такімі словамі згадаў яго Крыштаф Дарагастайскі пазней ў "Гiпiцы"<ref>Кн. I, раздз. VIII.</ref>. Менавіта Ферара заахвоцiў Крыштафа Дарагастайскага скласцi дапаможнiк па конегадоўлi для суайчыннiкаў.
 
Вяртаючыся ў ВКЛ, К. Дарагастайскi быў пры iмператарскім двары, дзе за ваенныя заслугi ў Нiдэрландах быў уганараваны тытулам барона Свяшчэннай Рымскай iмперыi. У апошнiя гады праўлення С. Баторыя Крыштаф Дарагастайскi актыўна ўдзельнiчаў у Лівонскай вайне ў войсках свайго бацькі, на чале ўласнай харугвы. Напэўна, тады ж зблiзiўся на глебе агульных вайсковых i рэлiгiйных iнтарэсаў з [[Крыштаф Радзiвiл Пярун|Крыштафам Радзiвiлам Пяруном]], на той час польным гетманам літоўскім. У 1588 атрымаў у спадчыну Ваўкавыскае староства i зрабiўся стольнiкам лiтоўскiм. У тым жа годзе ажанiўся першы раз з Соф'яй з Хадкевiчаў, дачкой вiленскага кашталяна [[Ян Геранiм Хадкевіч|Яна Геранiма Хадкевіча]].