Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Паходзіў аднаго з найзаможных і найстаражытных магнацкіх родаў у ВКЛ, чые продкі падчас Гарадзенскай уніі (1413) ўзялі ад палякаў герб Ляліва. Нарадзіўся ў сям'і полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага і Ганны Вайнянкі. Выхоўваўся ў кальвінскай веры. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў вядомай гімназіі Яна Штурма ў Страсбургу, 16.12.1575 запісаўся ў каталіцкую Фрыбурга-Брызгоўскую акадэмію. Добраахвотнікам у войску Свяшчэннай Рымскай імперыі удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нідэрландах. Падарожнічаў па Еўропе, найбольш упадабаў Італію. Атрымаў ганаровае грамадзянства ў Венецыі, гасцяваў у Ферары, у Балонні ў графа Пепулу. Надоўга затрымаўся ў Неапалі, горадзе вядомым пародзістымі конямі і першай у свеце вышэйшай школай коннай язды, браў урокі ў знакамітых майстроў-"кавалькатораў" П. Карацыёлы, Клаўдыя Кортэ, Петра Антоніа Ферара. З апошнім, гіполагам і надворным канюшым неапалітанскага віцэ-караля, князя дэ Асуна, у Дарагастайскага склаліся асабліва прыязныя адносіны. "...Мой вельмі зычлівы настаўнік, які не меў тады ў хрысціянскім свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды", такімі словамі згадаў яго Крыштаф Дарагастайскі пазней ў "Гіпіцы"<ref>Кн. I, раздз. VIII.</ref>. Менавіта Ферара заахвоціў Крыштафа Дарагастайскага скласці дапаможнік па конегадоўлі для суайчыннікаў.
 
Вяртаючыся ў ВКЛ, К. Дарагастайскі быў пры імператарскім двары, дзе за ваенныя заслугі ў Нідэрландах быў уганараваны тытулам барона Свяшчэннай Рымскай імперыі. У апошнія гады праўлення С. Баторыя Крыштаф Дарагастайскі актыўна ўдзельнічаў у Лівонскай вайне ў войсках свайго бацькі, на чале ўласнай харугвы. Напэўна, тады ж зблізіўся на глебе агульных вайсковых і рэлігійных інтарэсаў з [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштафам Радзівілам Пяруном]], на той час польным гетманам літоўскім. Пасля смерці Баторыя некторы час уваходзіў у прамаскоўскую групоўку, 9.8.1587 у Акунёве пад Варшавай разам з сенатарамі ад ВКЛ вёў з маскоўскімі пасламі перамовы аб абранні на сталец Рэчы Паспалітай Фёдара Іванавіча і утварэнні уніі трох дзяржаў — ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы і Польшчы. У 1588 атрымаў у спадчыну Ваўкавыскае староства і зрабіўся стольнікам літоўскім. У тым жа годзе ажаніўся першы раз з Соф'яй з Хадкевічаў, дачкой віленскага кашталяна [[Ян Геранім Хадкевіч|Яна Гераніма Хадкевіча]].
 
На сейме 1589 Дарагастайскага абралі дэпутатам для заключэння дагавору з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. На сейме 1590 ён як пасол віленскі энергічна дамагаўся заключэння міра з Масквой і пратэставаў імем ліцвінаў супраць устаноўленых падаткаў. У красавіку 1590 быў прызначаны крайчым літоўскім. Падтрымліваў габсбургскую палітыку Жыгімонта III Вазы, чым атрымаў сімпатыю двара, спрыяў шлюбу караля з [[Ганна Аўстрыячка|Ганнай Аўстрыячкай]], за што з каралеўскай ласкі ў 1592 атрымаў пасаду падчашага літоўскага. Тым часам большасць шляхты была незадаволеная хуткім шлюбам Жыгімонта III з аўстрыйскай прынцэсай, угледзеўшы ў гэтым знявагу нацыянальнага гонару. У 1592 пратэстанцкая партыя на чале з Янам Замойскім стварыла інквізіцыйную камісію па разгляду дзеянняў караля. Становішча Жыгімонта III на інквізіцыйным сейме было вельмі хісткім, але яму дапамагло ўмяшальніцтва праваслаўных магнатаў з Украіны на чале з [[Канстанцін-Васіль Астрожскі|Канстанцінам-Васілём Астрожскім]]. Крыштаф Дарагастайскі быў паслом на інквізіцыйным сейме, адным сярод нешматлікіх прыхільнікаў Жыгімонта III. У 1594 Валынскае ваяводства абрала яго дэпутатам на Каронны Трыбунал у Любліне.
Палітычная дзейнасць К. Дарагастайскага на карысць каралеўскага двара ніколькі, аднак, не пашкодзіла ягонай папулярнасці сярод шляхты дзякуючы непахіснай пазіцыі ў абароне свабод пратэстантаў. Так, хаця на сейме 1595 ён трымаўся з каралём, аднак пісаў да Крыштафа Радзівіла Пяруна, што змагаецца пры двары за лепшае становішча для пратэстантаў у Рэчы Паспалітай. На сейме 1596 быў маршалкам пасольскай ізбы, і адразу пасля гэтага атрымаў маршалкоўства надворнае літоўскае. Аднак Дарагастайскі хацеў большага — стаць вялікім маршалкам літоўскім. Магчыма, кароль хацеў далучыць кальвініста К. Дарагастайскага да каталіцтва, таму патрабаваў, каб Крыштаф Дарагастайскі суправаджаў яго ў паломніцтве да Чанстаховы. Дарагастайскі спрабаваў ухіліцца, але пад націскам двара ўсё ж паехаў. У Чанстахове абураўся культам Божай Маці, бачачы ў ім ідалапаклонства. Зрэшты, пілігрымка К. Дарагастайскаму акупілася, бо адразу пасля яе стаў вялікім маршалкам літоўскім (1597), нягледзячы на пярэчанні Святога Прастолу і каталікоў.
 
Наступныя некалькі гадоў Дарагастайскі прысвяціў галоўным чынам асабістым справам. Яшчэ ў 1596 памерла ягоная першая жонка, таксама кальвіністка. У 1597 вялікі маршалак узяў другі шлюб з Соф'яй з Радзівілаў, дачкой ваяводы наваградскага, удавой крайчага літоўскага Юрыя Хадкевіча. У тым самым годзе памёр бацька К. Дарагастайскага. У спадчыну яму пакінуў радавыя Дарагастаі на Валыні і Мураваную Ашмянку ў Віленскім ваяводстве (цяпер Ашмянскі раён). Неўзабаве Крыштаф Дарагастайскі атрымаў староствы шарашоўскае, велёньскае, мсцібаўскае, навамлынскае, дынемундскае, арандатарства ялоўскае і курылоўскае.
Радок 19:
Па вайне, у сваім дзедзічным маёнтку — Мураванай Ашмянцы — К. Дарагастайскі завяршыў пачаты калісьці рукапіс "Гіпікі" і адаслаў яе, на рэцэнзіраванне даўняму прыяцелю — князю Мікалаю Радзівілу Сіротку, таксама вядомаму знаўцу коней. Афармленне "Гіпікі" рабіў прыдворны гравёр Радзівіла Сіроткі Тамаш Макоўскі. Некаторыя ілюстрацыі Тамаш Макоўскі рабіў паводле эскізаў К. Дарагастрайскага. "Гіпіка" пабачыла свет у 1603 у Кракаў, у друкарні Анджэя Пётркоўчыка.
 
Падзеі рокаша Зебжыдоўскага<ref>Рокаш Зебжыдоўскага (1606-1608) — паўстанне кракаўскага ваяводы Мікалая Зебжыдоўскага супраць Жыгімонта Вазы пры падтрымцы падчашага віленскага Януша Радзівіла. Падчас паўстання шляхта дабівалася выгнання езуітаў з Рэчы Паспалітай, абараняла свае правы і свабоды.</ref> зноў уцягнулі вялікага маршалка ў палітычную дзейнасць. На сейме 1605 ён паказаў сябе ўпартым апазіцыянерам: выступаў у сваім wotum супраць ДзмітрыяІлжэдзмітрыя СамазванцаI, бараніў варшаўскую канфедэрацыю і дамагаўся яе ўмацавання выканаўчым законам (пазіцыю католікаў назваў непатрыятычнай). Расправу са Швецыяй жадаў перанесці ў Фінляндыю і з гэтай мэтай выказваўся за будоўлю флоту, прасіў у караля дазволу на вайну і г.д. У тым жа годзе падчас лячэння ў Сілезіі наведаў Прагу і быў гасцінна прыняты імператарам Рудольфам II. Ягоны прыдворны мастак Ідзі Садэлер (1570-1629) выканаў адзіны вядомы на сёння партрэт Крыштафа Мікалая Дарагастайскага.
 
На сейме 1606 вялікі маршалак літоўскі і галава пратэстантаў ВКЛ зноў бараніў варшаўскую канфедэрацыю. Падчас рокашу Зебжыдоўскага Дарагастайскі быў прыхільнікам утварэння канфедэрацыі ў ВКЛ, але сваю апазіцыйнасць трымаў ва ўмераных рамках. На сандамірскі з'езд прыбыў узброеным на чале вайсковага аддзела з намерам абараняць Рэч Паспалітую і караля і выказаў wotum вельмі "рокашава", чым зноў спадабаўся шляхце. Аднак ужо ў 1607, не ўбачыўшы вялікіх шанцаў на поспех "у гэтай смуце Рэчы Паспалітай", вылучыўся на варшаўскі сейм, дзе выступаў супраць езуітаў з-за іх умяшальніцтва ў дзяржаўныя справы і патрабаваў выгнаць іх з каралеўскага двара.
Радок 27:
У ліпені 1615 К. Дарагастайскі падаўся ў Сілезію да гарачых крыніц Вармбрума. У дарозе, спыніўшыся ва Вроцлаве ў заезным доме «Пад Залатым Дрэвам» дзе [[3 жніўня]] ён памёр. Вроцлаўскі храніст Мікалай Поль паведамляў, што ягонае цела, забальзамаванае ў меднай труне, некалькі тыдняў захоўвалася ў гэтым горадзе ў лютэранскай могільнікавай капліцы св. Эльжбеты, адкуль 17 верасня яго перавезлі ў Мураваную Ашмянку. Урачыстае пахаванне з казаннем пастара Яна Зыгровіюша адбылося тамсама ў лютым наступнага года.
 
У шлюбе з Соф'яй з Радзівілаў К. Дарагастайскі меў дачку Дароту і сына Уладзіслава (1611-1638), які стаў чэснікамчашнікам ВКЛ, пакінуў пасля сябе славу апекуна навук, заступніка пратэстантаў і праваслаўных вернікаў. На дачцэ Уладзіслава Соф'і магнацкі род Дарагастайскіх згас. У Мураванай Ашмянцы не засталося магіл яе колішніх уладальнікаў. Знік кальвінскі збор. Ад гаспадарскага дома, перабудаванага ў сяр. 19 ст. пад палац, часткова захаваліся сутарэнне, цокаль і сцены першага паверху.
 
== Творчасць ==