Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66:
Так, у [[Літоўская Рэспубліка|Літоўскай Рэспубліцы]] (у [[горад Вільнюс|Вільнюсе]] на вуліцы Латака (раней вуліца Латочак, Пятніцкая); у суседніх [[Мястэчка Кярнавэ|мястэчку Кярнавэ]] і вёсцы Крывяйкішкяй) і ў [[Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] (могільнікі Казлоўцы і Пашэвічы) на тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў даследаваны сотні пахаванняў з трупапалажэннямі сярэдзіны XIII — другой паловы XIV ст., якія некаторымі даследчыкамі адносяцца да [[славяне|славянскіх]]. Славянскае паходжанне гэтых пахаванняў асабліва аспрэчваецца сучаснымі літоўскімі даследчыкамі ў выпадку могілак Кярнавэ-Крывяйкішкяй, хоць інвентар гэтых пахаванняў у Кярнаве-Крывяйкішкяй моцна адрозніваецца ад інвентару балцкіх пахаванняў XIV—XV стст.<ref>''Zabiela, G.'' Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje... P. 356.</ref>
 
[[Мястэчка Кярнавэ|Кернава (Кернаў, Кярнавэ)]] часам называюць «першай сталіцай» [[Міндоўг]]а і рэзідэнцыяй [[Трайдзень|Трайдзеня]]. У сярэдзіне XIII — другой палове XIV ст. паселішча Кярнавэ прадстаўляла сабой умацаванне з пяці пагоркаў (чатырох невялікіх драўляных крэпасцяў ([[гарадзішча]]ў на чатырох пагорках і аднаго неўмацаванага пагорка) і размешчаныя побач з імі гарадскія неўмацаваныя кварталы мяшчан<ref>''Velius, дзеG.'' жылоSpołeczeństwo каляw 4Kernave тысячw чалавекXIII—XIV w... S. 43.</ref>, дзе жылі (на думку літоўскіх археолагаў) як паганцы, так і хрысціяне. Паводле падлікаў, у лепшыя часы ў Кярнавэ мелася каля 80-135 сядзіб мяшчан — прыблізна 500 чалавек, а колькасць княскай дружыні мае гіпатэтычны характар<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 44.</ref>. У Кярнавэ выяўлены вялікія хрысціянскія могілкі (выключна магілы з трупапалажэннем), а сярод інвентара велізарная колькасць упрыгожванняў славянскага паходжання<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39.</ref>. Даследавана толькі 264 пахаванняўпахаванні (1142 м²), а цалкам могілкі маюць плошчу 5300 м², дзе пахавана каля 1570 асоб<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 48.</ref>. У той жа час у Кернаве і наваколлі не выяўлены пахаванні па абраду трупаспалення за адзначаны перыяд, дзе б хавалі жыхароў горада (у тым ліку прадстаўнікоў княскай дружыны)<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39.</ref>. Літоўскія археолагі лічаць, што жыхароў-паганцаў спальвалі далёка па-за межамі Кярнавэ.
 
Большасць сучасных літоўскіх археолагаў лічаць, што выяўленыя хрысціянскія могілкі сярэдзіны XIII — другой паловы XIV ст. у Кярнавэ і суседняй вёсцы Крывяйкішкяй (раней — вёска Крывічышкі) з'яўляюцца пахаваннямі асабіста свабодных балтаў-хрысціян і адмаўляюць прысутнасць у Кярнавэ ўсходнеславянскага насельніцтва ў ХІІІ—XIV ст., апелюючы, што прысутнасць славян у Кярнавэ не пацвярджаецца пісьмовымі крыніцамі XV—XVI стст. (кнігамі [[Літоўская метрыка|Літоўскай метрыкі]] і хронікамі [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]] і [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]])<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 40.</ref>. Аднак з пісьмовых крыніц вядома, што крыжакі яшчэ ў XIV ст. зрабілі шмат нападаў на Кярнавэ, пакуль не знішчылі яго цалкам у 1390 г., пасля чаго горад ужо ніколі не адрадзіўся ў былой сіле, а цэнтр рамяства і гандлю перастаў існаваць<ref>''Luchtanas, A.'' Kernave — litewska Troja... S. 30; ''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39; ''Дзярновіч, А.І.'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/dziarnovich/49/Дзе_адбылася_каранацыя_Міндоўга.html Дзе адбылася каранацыя Міндоўга].</ref>.
 
Толькі сучасны літоўскі археолаг [[Гінтаўтас Забела]] сцярджае, што хрысціянскія могілкі сярэдзіны XIII — другой паловы XIV ст. у Кярнавэ і Крывяйкішкяй з'яўляюцца славянскімі, і выказвае меркаванне, што ў Кярнавэ жылі і былі пахаваны не свабодныя людзі, а паў-рабы — залежная чэлядзь з [[усходнія славяне|усходніх славян]]<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39; ''Zabiela, G.'' Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje... P. 356.</ref>. У той жа час даследчыкі прыводзяць факты, што ў пахаваннях тых хрысціян у Кярнавэ маюцца прыгожыя мастацкія нацельныя крыжы са [[срэбра]], [[дыядэма|дыядэмы]] са срэбра, завушніцы з пазалочанага срэбра і іншыя вельмі каштоўныя рэчы, многія з якіх імпартнага паходжання<ref>Kernavė — litewska Troja. Katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa. — Warszawa: Puszka Pandory i Sitex, 2002. — S. 178, 187—193.</ref>. У цэлым жа пахавальны інвентар могілак вельмі сціплы (2-3 прадметы на магілу альбо зусім няма), адсутнічае зброя, таму пахаваных хрысціян адносяць да мяшчанскай праслойкі (купцоў і рамеснікаў)<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 52.</ref>.
Радок 101:
* ''Ушинскас, В.А.'' Роль культуры штрихованной керамики в этногенезе балтов // Славяне: Этногенез и этническая история. — Ленинград : Изд. Ленинградского ун-та, 1989. — С. 62—67.
* Kernavė — litewska Troja. Katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa. — Warszawa: Puszka Pandory i Sitex, 2002. — 216 s.
* [[Аляксеюс Лухтанас|''Luchtanas, A.'']] Rytų Lietuva I tūkst. pr. m. erą / A. Luchtanas // Lietuvos archeologija. — 1992. — T. 8. — P. 56—85.
* [[Аляксеюс Лухтанас|''Luchtanas, A.'']] Kernave — litewska Troja / A. Luchtanas // Kernavė — litewska Troja. Katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa. — Warszawa: Puszka Pandory i Sitex, 2002. — S. 11—30.
* ''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w / G. Velius // Kernavė — litewska Troja. Katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa. — Warszawa: Puszka Pandory i Sitex, 2002. — S. 35—54.
* [[Гінтаўтас Забела|''Zabiela, G.'']] Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje / G. Zabiela // Lietuvos archeologija. — 1998. — T. 15. — P. 351—379.