Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
Сярод сучасных літоўскіх навукоўцаў вядзецца дыскусія адносна канца перыяда культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Усё больш выказваюцца меркаванні, што, верагодна, курганы перасталі ўзводзіць з пачаткам XIII ст., а ім на змену прыйшлі грунтовыя пахаванні з абрадам трупаспалення (помнікі XIII—XIV стст.)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 186.</ref>. Некаторыя літоўскія даследчыкі лічаць, што пераход ад курганоў да грунтовых могільнікаў першапачаткова адбыўся ў цэнтральным раёне культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, а пасля гэтая рыса абрада пахавання распаўсюджвалася на яе перыферыйныя раёны<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref>. Самыя познія і рэдкія пахаванні з конямі на тэрыторыі Віленшчыны адносяцца да XIV ст. Адкрытым застаецца пытанне, ці звязаны пераход да грунтовых могільнікаў з уплывамі [[усходнія славяне|ўсходніх славян]] ці іншых культур балтаў (напрыклад, [[яцвягі|яцвягаў]]<ref>Вядома, што ў верхненёманскіх [[яцвягі|яцвягаў]] абрад пахавання ў курганах таксама саступіў месца абраду пахавання ў грунтавых могільніках у канцы XII — пачатку XIII ст. Гл.: ''Седов, В.В.'' Ятвяжское племя Дейнова... С. 26.</ref> ці [[жамойты|жамойтаў]]) альбо іншымі прычынамі. Прычым традыцыя грунтовых могільнікаў разглядаецца як рэзкі разрыў з ранейшымі традыцыямі курганных пахаванняў<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 186.</ref>.
 
Замена драўляных умацаваных гарадзішчаў на каменныя абарончыя муры адбылася толькі ў адным цэнтры ([[горад Вільня|Вільня]]) у канцы XIII — пачатку XIV ст., калі ўжо існавала [[Вялікае Княства Літоўскае]], што было якасна іншым этапам развіцця населеных пунктаў Віленшчыны<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 101.</ref>. Даціроўка першых каменных умацаванняў у Вільні пачаткам ці сярэдзінай XIII ст. пакуль з'яўляецца спрэчнай і недаказанай<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 101—102.</ref>. Акрамя таго, выяўленая самая ранняя каменная пабудова квадратная ў плане (плошчай 22,6x22,6 метраў) у Вільні — пад мурамі сучаснага [[Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс|Кафедральнага сабора Святога Станіслава]] — некаторымі даследчыкамі звязваецца не з замкавым умацаваннем, а першым каменным храмам, і датуецца пакуль шырака — другой паловай XIII ст.<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 101—102.</ref> Літоўскі археолаг [[Адольфас Таўтавічус]] выказаў гіпотэзу, што гэта можа быць каталіцкі касцёл, пабудаваны вялікім князем літоўскім [[Міндоўг]]ам<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 102.</ref><ref>Літоўскі археолаг Адольфас Таўтавічус сваю гіпотэзу аб каталіцкім характару храма засноўвае на тым, што храм быў квадратным у планіроўцы, якая мае падабенства ў некаторых каталіцкіх храмаў тагачаснай Германіі. У той жа час для большасці тагачасных храмаў Германіі не была характэрна квадратная планіноўка храмаў, а ў Гродне ў канцы XIII — сярэдзіне XIV ст. на дзядзінцы, на месцы Ніжняй царквы, якая абвалілася ў 1183 г., была пабудавана новая мураваная праваслаўная царква, якую цяпер называюць Верхняй. Гэта быў невялікі квадратны ў плане храм (9,8х9,9м). Гл.: Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада. — Гародня-Wrocław, 2012. — С. 61.</ref>.
 
== Новыя традыцыі на тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (XIII—XIV стст.) ==