Васіль Быкаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
|||
Радок 140:
=== Музей Васіля Быкава ===
У 2012 была пачата работа па стварэнні [[Музей-дача Васіля Быкава|музея Васіля Быкава]]. Музей адкрыты на базе дачы пісьменніка, размешчанай у пасёлку Ждановічы-6 [[Мінскі раён|Мінскага раёна]]. У гэтых мэтах 27 ліпеня 2012 года была прынята пастанова ўрада Беларусі, у адпаведнасці з якой дача бязвыплатна перададзена Ірынай Міхайлаўнай Быкавай ва ўласнасць дзяржавы. Музей створаны як філіял [[Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры|Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры]]. Ажыццёўлены капітальны рамонт дачы з яе прыстасаваннем пад музейную ўстанову, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, створаны камфортныя ўмовы для наведвальнікаў. Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры правялі навуковую апрацоўку архіва і асабістых рэчаў Васіля Быкава, якія склалі аснову экспазіцыі. У ёй прадстаўлены асноўныя этапы жыцця і творчасці пісьменніка, яго ўзаемаадносіны з сябрамі, блізкімі і калегамі, адлюстраваны асаблівы ўклад ва ўвасабленне тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай і сусветнай літаратуры, міжнароднае прызнанне яго твораў. Музей Васіля Быкава адыкрылі ў чэрвені 2014 да яго 90-годдзя.
== Бібліяграфія ==
|