Розніца паміж версіямі "Малая Літва"

34 байты дададзена ,  5 гадоў таму
'''Малая Літва''' ([[Літоўская мова|літ]].: ''Mažoji Lietuva'', [[Нямецкая мова|ням]].: ''Kleinlitauen'', ''Preussisch Litauen'') або '''Пруская Літва''' — гістарычны этнаграфічны рэгіён [[Прусія|Прусіі]], пазней [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] ў [[Германія|Германіі]], месца пражывання [[прускія літоўцы|прускіх літоўцаў]].
== Гісторыя ==
Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] — у ніжнім цячэнні [[рака Нёман|ракі Нёман]], дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — [[прускія літоўцы|літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы)]]. Малая Літва была паўночнай часткай Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з [[Жамойць|Жамойці]] і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.
 
Тэрмін '''Klein Litauen''' ('''Малая Літва''') упершыню ўжыты ў нямецкамоўных хроніках Прусіі аўтарства С. Грунау і Л. Давіда ў пачатку XVI ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>