Розніца паміж версіямі "Малая Літва"

86 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
== Культура ==
[[Выява:Ausra newspaper.jpg|thumb|left|Літоўскамоўная газета ''[[Аўшра, газета|Аўшра]]'' была надрукавана ў [[горад Тыльзіт|Тыльзіце]] ([[Усходняя Прусія]])]]
Малая Літва стала асноўным месцам развіцця аднаго з варыянтаў літаратурнай [[літоўская мова|літоўскай мовы]] ў XVI—XVIII стст. — у прыватнасці, аднаго з яе літаратурных варыянтаў, які фармаваўся ў тыя часы тут на аснове заходніх дыялектаў [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворкі (мовы)]] і з уплывам гаворак мясцовай [[пруская мова|прускай мовы]]. Першая друкаваная кніга на літаратурнай [[літоўская мова|літоўскай мове]] (у прыватнасці — на [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворцы]]), падрыхтаваная лютэранскім пастарам [[Марцінас Мажвідас|Марцінасам Мажвідасам]], была надрукавана ў [[горад Калінінград|Кёнігсбергу]] ([[Герцагства Прусія]]) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка «Grammatica Litvanica» [[Даніэль Клейн|Даніэля Клейна]], надрукаваная тут у 1653 г.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>
 
Гэтаму спрыяла тое, што [[Герцагства Прусія]] ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло [[лютэранства]] ў якасці афіцыйнай канфесіі і перайшло замест латыні на нямецкую мову набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на балтыйскіх мовах (літоўскай і прускай) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас Герцагства Прусія<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
У 1579—1590 гг. [[Ёнас Брэткунас]] пераклаў у Кёнігсбергу Біблію на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. У XVIII ст. тут пастар [[Крысціонас Данелайціс]], ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на [[літоўская мова|літоўскай мове (жамойцкай гаворцы)]], якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.