Розніца паміж версіямі "Малая Літва"

27 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
Тэрмін '''Klein Litauen''' ('''Малая Літва''') упершыню ўжыты ў нямецкамоўных хроніках Прусіі аўтарства С. Грунау і Л. Давіда ў пачатку XVI ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>
 
Пасля секулярызацыі Тэўтонскага ордэна Млая Літва знаходзілася ў складзе [[Герцагства Прусія]] (1525—1618), БранденбургскаБрандэнбургска-Прускага Герцагства (1618—1701), [[Каралеўства Прусія]] (1701—1871) і [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] (1871—1918).
 
Пасля паражэння Германскай імперыі ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]] (1914—1918) Літоўская Рэспубліка патрабавала перадачы ёй ад Германіі тэрыторыі Малой Літвы, але большая частка Малой Літвы па [[Версальскі дагавор|Версальскім мірным дагаворы (1919)]] засталася ў Германіі, а меншая частка — Клайпедскі край — у 1920 г. была перададзена пад мандат [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]] у адпаведнасці з [[Версальскі дагавор|Версальскім дагаворам]]. У 1923 г. Літва анексавала Клайпедскі край<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
З 1934 г. фашысцкі рэжым [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]] праводзіў у германскай Малой Літве палітыку поўнага анямечвання насельніцтва. У 1939 г. Германія захапіла ў Літвы Клайпедскі край, уключыла ў склад сваёй зямлі Прусія і пачала там таксама палітыку анямечвання (германізацыі)<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
Пасля заканчэння [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], паводле рашэння Берлінскай (пастдамскай) канферэнцыі (1945), тэрыторыя Малой Літвы была падзелена паміж СССР (перададзена [[Літоўская ССР|Літоўскай ССР]]) і [[Польшча|Польшчай]]<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.