Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:К.Дарагастайскі.jpg|thumb|К.Дарагастайскі і яго жонка Соф'я]]
[[Image:Herb Leliwa.jpg|thumb|Герб «Ляліва»]]
{{вызнч|1=Крыштаф Мікалай Мікалаевіч}} {{вызн|1=Монвід (Манівід)—Дарагастайскі}} ([[2 сакавіка]] [[1562]] — [[3 жніўня]] [[1615]], Вроцлаў), [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны дзеяч. Доктар медыцыны. Стольнік літоўскі (1588-1590), крайчы літоўскі (1590-1592), падчашы літоўскі (1592-1597), вялікі маршалак літоўскі (1597-1615); стараста ваўкавыскі, шарашоўскі, велёньскі, мсцібаўскі, навамлынскі, дынемундскі, арандатар ялоўскі і курылоўскі.
 
== Жыццяпіс ==
[[Image:Herb Leliwa.jpg|thumb|Герб «Ляліва»]]
{{змест злева}}
Паходзіў аднаго з найзаможных і найстаражытных магнацкіх родаў у ВКЛ, чые продкі падчас Гарадзенскай уніі (1413) ўзялі ад палякаў герб Ляліва. Нарадзіўся ў сям'і полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага і Ганны Вайнянкі. Выхоўваўся ў кальвінскай веры. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў вядомай гімназіі Яна Штурма ў Страсбургу, 16.12.1575 запісаўся ў каталіцкую Фрыбурга-Брызгоўскую акадэмію. Добраахвотнікам у войску Свяшчэннай Рымскай імперыі удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нідэрландах. Падарожнічаў па Еўропе, найбольш упадабаў Італію. Атрымаў ганаровае грамадзянства ў Венецыі, гасцяваў у Ферары, у Балонні ў графа Пепулу. Надоўга затрымаўся ў Неапалі, горадзе вядомым пародзістымі конямі і першай у свеце вышэйшай школай коннай язды, браў урокі ў знакамітых майстроў-"кавалькатораў" П. Карацыёлы, Клаўдыя Кортэ, Петра Антоніа Ферара. З апошнім, гіполагам і надворным канюшым неапалітанскага віцэ-караля, князя дэ Асуна, у Дарагастайскага склаліся асабліва прыязныя адносіны. "...Мой вельмі зычлівы настаўнік, які не меў тады ў хрысціянскім свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды", такімі словамі згадаў яго Крыштаф Дарагастайскі пазней ў "Гіпіцы"<ref>Кн. I, раздз. VIII.</ref>. Менавіта Ферара заахвоціў Крыштафа Дарагастайскага скласці дапаможнік па конегадоўлі для суайчыннікаў.