Розніца паміж версіямі "Малая Літва"

60 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
'''Малая Літва''' ([[Літоўская мова|літ]].: ''Mažoji Lietuva'', [[Нямецкая мова|ням]].: ''Kleinlitauen'', ''Preussisch Litauen''), або '''Пруская Літва''' — гістарычны рэгіён [[Прусія|Прусіі]], пазней [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] ў [[Германія|Германіі]] і [[Рэгіёны Літвы|этнакультурны рэгіён]] сучаснай [[Літва|Літвы]]; месца пражывання [[прускія літоўцы|прускіх літоўцаў]].
== Гісторыя ==
Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] — у ніжнім цячэнні [[рака Нёман|ракі Нёман]], дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — [[прускія літоўцы|літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы)]]. Малая Літва была паўночнай часткай тэрыторыі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з [[Жамойць|Жамойці]] і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.
 
Тэрмін '''Klein Litauen''' ('''Малая Літва''') упершыню ўжыты ў нямецкамоўных хроніках Прусіі аўтарства С. Грунау і Л. Давіда ў пачатку XVI ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>
 
Пасля секулярызацыі Тэўтонскага ордэна МлаяМалая Літва знаходзілася ў складзе [[Герцагства Прусія]] (1525—1618), [[Брандэнбург-Прусія|Брандэнбургска-Прускага Герцагства]] (1618—1701), [[Каралеўства Прусія]] (1701—1871) і [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] (1871—1918).
 
Пасля паражэння Германскай імперыі ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]] (1914—1918) Літоўская Рэспубліка патрабавала перадачы ёй ад Германіі тэрыторыі Малой Літвы, але большая частка Малой Літвы па [[Версальскі дагавор|Версальскім мірным дагаворы (1919)]] засталася ў Германіі, а меншая частка — Клайпедскі край — у 1920 г. была перададзена пад мандат [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]] у адпаведнасці з [[Версальскі дагавор|Версальскім дагаворам]]. У 1923 г. Літва анексавала Клайпедскі край<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.