Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
Па вайне, у сваім дзедзічным маёнтку — Мураванай Ашмянцы — К. Дарагастайскі завяршыў пачаты калісьці рукапіс "Гіпікі" і адаслаў яе, на рэцэнзіраванне даўняму прыяцелю — князю Мікалаю Радзівілу Сіротку, таксама вядомаму знаўцу коней. Афармленне "Гіпікі" рабіў прыдворны гравёр Радзівіла Сіроткі Тамаш Макоўскі. Некаторыя ілюстрацыі Тамаш Макоўскі рабіў паводле эскізаў К. Дарагастрайскага. "Гіпіка" пабачыла свет у 1603 у Кракаў, у друкарні Анджэя Пётркоўчыка.
 
Падзеі рокаша Зебжыдоўскага<ref>Рокаш Зебжыдоўскага (1606-1608) — паўстанне кракаўскага ваяводы Мікалая Зебжыдоўскага супраць Жыгімонта Вазы пры падтрымцы падчашага віленскага Януша Радзівіла. Падчас паўстання шляхта дабівалася выгнання езуітаў з Рэчы Паспалітай, абараняла свае правы і свабоды.</ref> зноў уцягнулі вялікага маршалка ў палітычную дзейнасць. На сейме 1605 ён паказаў сябе ўпартым апазіцыянерам: выступаў у сваім wotum супраць Ілжэдзмітрыя I, бараніў варшаўскую канфедэрацыю і дамагаўся яе ўмацавання выканаўчым законам (пазіцыю католікаў назваў непатрыятычнай). Расправу са Швецыяй жадаў перанесці ў Фінляндыю і з гэтай мэтай выказваўся за будоўлю флоту, прасіў у караля дазволу на вайну і г.д. У тым жа годзе падчас лячэння ў Сілезіі наведаў Прагу і быў гасцінна прыняты імператарам Рудольфам II. Ягоны прыдворны гравёр па медзі і мастак Ідзі[[Гілес (Эгідыюс) Садэлер]] (15701575-16291626) выканаў адзіны вядомы на сёння партрэт Крыштафа Мікалая Дарагастайскага.
 
На сейме 1606 вялікі маршалак літоўскі і галава пратэстантаў ВКЛ зноў бараніў варшаўскую канфедэрацыю. Падчас рокашу Зебжыдоўскага Дарагастайскі быў прыхільнікам утварэння канфедэрацыі ў ВКЛ, але сваю апазіцыйнасць трымаў ва ўмераных рамках. На сандамірскі з'езд прыбыў узброеным на чале вайсковага аддзела з намерам абараняць Рэч Паспалітую і караля і выказаў wotum вельмі "рокашава", чым зноў спадабаўся шляхце. Аднак ужо ў 1607, не ўбачыўшы вялікіх шанцаў на поспех "у гэтай смуце Рэчы Паспалітай", вылучыўся на варшаўскі сейм, дзе выступаў супраць езуітаў з-за іх умяшальніцтва ў дзяржаўныя справы і патрабаваў выгнаць іх з каралеўскага двара.