Дамінік Рэйтан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дамінік Рэйтан''' ([http://%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0 польск.]: Dominik Rejtan, Dominik Reytan;...'
Тэг: першае рэдагаванне
 
Радок 1:
'''Дамінік Рэйтан''' ([http://%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0 польск.]: Dominik Rejtan, Dominik Reytan; 20 чэрвеня 1783 — 1 лістапада 1852) — вайсковы дзеяч, удзельнік франка-расейскай вайны 1812 года, пляменнік славутага [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%B2%D1%83%D1%88_%D0%A0%D1%8D%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%BD Тадэвуша Рэйтана].
 
=== Біяграфія ===
 
'''=== Дзяцінства''' ===
 
Дамінік Рэйтан нарадзіўся 20 чэрвеня 1783 году ў сям’і наваградскага земскага пісара Міхала Ксаверага Рэйтана і Ганараты з Багдановічаў старасцянкі Кавалеўскай. Быў наймалодшым з чатырох сыноў. Па смерці жонкі бацька ажаніўся другім разам з Людавікай з Касінскіх, удаве свайго брата Юзафа. Міхал Ксаверы за жыццё зрабіў паспяховую кар’еру і меў пасаду Слуцкага павятога маршалка. Не раз рабіўся героем літаратурных твораў. Яго імя фігуруе ў творах [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AE%D0%B7%D0%B0%D1%84_%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8D%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96 Юзафа Крашэўскага], Генрыка Жавускага, Станіслава Рэйтана.
Радок 9:
Дзяцінства Дамінік Рэйтан правёў у маёнтку Дактаровічах Капыльскага павету, дзе жылі яго бацькі. Вучыўся спачатку, відаць, у Слуцку, які знаходзіўся непадалёк. Пазней у Віленскай акадэміі<ref>Stanislaw Reyten “Tak bylo u nas” //Warszawa –1858 – S. 370</ref>.
 
'''=== Служба ў войску''' ===
 
На час маладосці прыпадае крах радзімы Дамініка – [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%8D%D1%87_%D0%9F%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%8F Рэчы Паспалітай]. Адбіваецца ў памяці і параза нацыянальна-вызваленчага паўстання [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%B2%D1%83%D1%88_%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8E%D1%88%D0%BA%D0%B0 Тадэвуша Касцюшкі]. У той жа час у выніку рэвалюцыйных падзей у Францыі да ўлады прыходзіць [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BE%D0%BD_I_%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82 Напалеон Банапарт]. Ім распачынаюцца ваенныя дзеянні на ўсход. І ўжо 22 ліпеня 1807 году Напалеонам на колішніх землях Кароны Польскай ствараецца [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D1%80%D1%86%D0%B0%D0%B3%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5 Варшаўскае княства]. Дамінік, у спадзеве на аднаўленне [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5 ВКЛ], не марнуючы часу ўступае добраахвотнікам у войска новай дзяржавы. Імаверна спачатку адбывае службу ў 6-м уланскім палку, з якога ў 1809 годзе фармуецца 9-ы ўланскі полк і сярод афіцэраў якога знаходзім і Дамініка Рэйтана. За час Аўстрыйскай кампаніі праз сваю мужнасць Дамінік дастае пагоны капітана і залаты крыж.
Радок 15:
У час падрыхтоўкі да кампаніі 1812 году Напалеонам выдаецца загад князю [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AE%D0%B7%D0%B0%D1%84_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%8F%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96 Юзафу Панятоўскаму] аб падборы шасці найбольш здольных афіцэраў для службы ў Генеральным штабе Вялікай арміі, якія ведалі б замежныя мовы, мелі добрыя манеры і паходжанне. Сярод прэтэндэнтаў на высокую пасаду быў абраны і Дамінік Рэйтан, што сведчыць пра яго выключныя вайсковыя здольнасці і адукаванасць. Такім чынам, знаходзячыся пры стаўцы Генштаба Дамінік Рэйтан становіцца відавочцай і ўдзельнікам усіх значных бітваў франка-расейскай вайны <ref>Wanda Konczynska “Pamiatki po Tadeuszu Rejtanie w Krakowie” // Czas,№183 – 1935.</ref>. Пасля паразы расійскай кампаніі разам з Напалеонам адступае на Захад. Увосень 1813 году Дамінік ледзь не становіцца ахвярай варожай артылерыі: гарматнае ядро праламаўшы галіны дрэва праляцела над галовамі вайскоўцаў <ref>R.Bielecki Berezyna 1812 // Bellona-Warszawa – 1990.</ref>. Годам пазней ледзь не трапляе ў палон да расейскіх казакоў, праз атрад якіх прыйшлося прабівацца боем <ref>Bronislaw Gembarzewski Wojsko polskie: Księstwo Warszawskie: 1807-1814 // Warszawa – 1905.</ref>. Тады ж, вясной 1814 году, у наваколлі Фантэнбло адбываецца сусрэча Дамініка Рэйтана з [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%B2%D1%83%D1%88_%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8E%D1%88%D0%BA%D0%B0 Тадэвушам Касцюшкай]. З канчатковым разгромам напалеонаўскай арміі перапыняецца і вайсковая кар’ера Дамініка Рэйтана, якую закончыў у чыне падпалкоўніка.
 
'''=== Вяртанне на радзіму''' ===
 
Знаходзячыся ў Парыжы Дамінік піша ліст з прашэннем да расійскага імператара Аляксандра І на дазвол аб вяртанні на радзіму. На які атрымоўвае станоўчы адказ. Вяртаецца і секвестараваны маёнтак. У выніку Дамінік атабарваецца ў родных Дактаровічах, займаецца ўжо грамадска-сацыяльным жыццём і сямейнымі справамі. У 1818-1820-я гады ўваходзіць у склад масонскіх ложаў “Святога Ўладзіслава Якайлы” Слуцку, “Шчаслівага вызвалення” і “Святыня спакою” Нясвіжу, Менску. З 1823 па 1829 гады Дамінік Рэйтан уваходзіць у склад слуцкага “Попечительского комитета о бедных», а ў 1830-1835 гадах становіцца адным з галоўных фундатараў новага мураванага будынку Слуцкай гімназіі.