Першая чвэрць: Розніца паміж версіямі

199 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (арфаграфія)
Няма тлумачэння праўкі
[[Файл:Mond Grafik.svg|міні|Лічбай 3 на схеме абазначана першая чвэрць.]]
 
'''Першая чвэрць''' або '''першая квадра''' (народная назва — '''сход'''<ref>Болсун А.І., Рапановіч Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. Мн., 1979.</ref>) — [[Фазы Месяца|фаза Месяца]], пры якой асветлена роўна палова бачнай яе часткі, прычым, у адрозненне ад [[апошняя квадра|апошняй квадры]], доля асветленай часткі ў гэты момант павялічваецца (гэта значыць [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]] рухаецца ад [[маладзік]]а да [[Поўня, фаза Месяца|поўніка]]). У гэтай фазе Месяц знаходзіцца ва ўсходняй [[Квадратура, астраномія|квадратуры]], г. зн. вуглавая адлегласць Месяца ад [[Сонца]] роўная 90°. Пры гэтым Месяц знаходзіцца на ўсход ад Сонца, і асветлена заходняя частка бачнага боку Месяца.
 
Паблізу [[экватар]]а [[Зямля (планета)|Зямлі]] Месяц у першай чвэрці ўзыходзіць прыкладна апоўдні, а заходзіць прыкладна апоўначы; ў іншых частках зямнога шара моманты усходу і заходу Месяца залежаць ад [[Пара года|пары года]], але ва ўсіх выпадках Месяц у першай квадры ўзыходзіць прыблізна праз 6 гадзін пасля ўзыходу Сонца і заходзіць прыкладна праз 6 гадзін пасля заходу Сонца; такім чынам, Месяц у першай чвэрці бачны вечарам і ў пачатку ночы<ref>Аднак у каляпалярных абласцях Зямлі Месяц на працягу сутак можа быць не бачны наогул альбо бачны ўвесь час, у залежнасці ад пары года.</ref>. Верхняя кульмінацыя Месяца ў першай чвэрці адбываецца каля 18 гадзін па мясцовым часе, ніжняя кульмінацыя — каля 6 гадзін раніцы. Месяц у першай чвэрці ўзыходзіць і заходзіць асветленым (заходнім) паўшар'ем наперад. [[Тэрмінатар, астраномія|Тэрмінатар]] для зямнога назіральніка ў час першай і апошняй квадры прадстаўляецца прамой лініяй, якая дыяметральна падзяляе дыск Месяца.