Дамінік Рэйтан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
'''Дамінік Рэйтан''' ({{lang-pl|Dominik Reyten, Dominik Rejtan, }}; {{ДН|20|6|1783}} — {{ДС|1|11|1852}}) — вайсковы дзеяч, удзельнік франка-расійскай вайны 1812 года, пляменнік славутага [[Тадэвуш Рэйтан|Тадэвуша Рэйтана]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства ===
 
Дамінік Рэйтан нарадзіўся 20 чэрвеня 1783 года ў сям'і наваградскага земскага пісара Міхала Ксаверыя Рэйтана і Ганараты з Багдановічаў, старасцянкі Кавалеўскай. Быў наймалодшым з чатырох сыноў. Па смерці жонкі бацька ажаніўся другім разам з Людавікай з Касінскіх, удаве свайго брата Юзафа. Міхал Ксаверый за жыццё зрабіў паспяховую кар'еру і меў пасаду Слуцкага павятога маршалка. Не раз рабіўся героем літаратурных твораў. Яго імя фігуруе ў творах [[Юзаф Крашэўскі|Юзафа Крашэўскага]], Генрыка Жавускага, Станіслава Рэйтана.
 
Дзяцінства Дамінік Рэйтан правёў у маёнтку Дактаровічы Капыльскага павета, дзе жылі яго бацькі. Вучыўся спачатку, відаць, у Слуцку, які знаходзіўся непадалёк. Пазней у Віленскай акадэміі<ref>Stanislaw Reyten “Tak bylo u nas” // Warszawa –1858 – S. 370</ref>.
 
=== Служба ў войску ===
 
На час маладосці прыпадае крах радзімы Дамініка – [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Адбіваецца ў памяці і параза нацыянальна-вызваленчага паўстання [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша Касцюшкі]]. У той жа час у выніку рэвалюцыйных падзей у Францыі да ўлады прыходзіць [[Напалеон Банапарт|Напалеон Банапарт]]. Ім распачынаюцца ваенныя дзеянні на ўсход. І ўжо 22 ліпеня 1807 году Напалеонам на колішніх землях Кароны Польскай ствараецца [[Варшаўскае княства|Варшаўскае княства]]. Дамінік, у спадзеве на аднаўленне [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], не марнуючы часу ўступае добраахвотнікам у войска новай дзяржавы. Імаверна спачатку адбывае службу ў 6-м уланскім палку, з якога ў 1809 годзе фармуецца 9-ы ўланскі полк і сярод афіцэраў якога знаходзім і Дамініка Рэйтана. За час Аўстрыйскай кампаніі праз сваю мужнасць Дамінік дастае пагоны капітана і залаты крыж.
 
У час падрыхтоўкі да кампаніі 1812 году Напалеонам выдаецца загад князю [[Юзаф Панятоўскі|Юзафу Панятоўскаму]] аб падборы шасці найбольш здольных афіцэраў для службы ў Генеральным штабе Вялікай арміі, якія ведалі б замежныя мовы, мелі добрыя манеры і паходжанне. Сярод прэтэндэнтаў на высокую пасаду быў абраны і Дамінік Рэйтан, што сведчыць пра яго выключныя вайсковыя здольнасці і адукаванасць. Такім чынам, знаходзячыся пры стаўцы Генштаба Дамінік Рэйтан становіцца відавочцай і ўдзельнікам усіх значных бітваў франка-расійскай вайны<ref>Wanda Konczynska “Pamiatki po Tadeuszu Rejtanie w Krakowie” // Czas, №183 – 1935.</ref>. Пасля паразы расійскай кампаніі разам з Напалеонам адступае на Захад. Увосень 1813 году Дамінік ледзь не становіцца ахвярай варожай артылерыі: гарматнае ядро, праламаўшы галіны дрэва, праляцела над галовамі вайскоўцаў<ref>R.Bielecki Berezyna 1812 // Bellona-Warszawa – 1990.</ref>. Годам пазней ледзь не трапляе ў палон да расійскіх казакоў, праз атрад якіх прыйшлося прабівацца боем<ref>Bronislaw Gembarzewski Wojsko polskie: Księstwo Warszawskie: 1807-1814 // Warszawa – 1905.</ref>. Тады ж, вясной 1814 году, у наваколлі Фантэнбло адбываецца сусрэча Дамініка Рэйтана з [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвушам Касцюшкам]]. З канчатковым разгромам напалеонаўскай арміі перапыняецца і вайсковая кар'ера Дамініка Рэйтана, якую закончыў у чыне падпалкоўніка.
 
=== Вяртанне на радзіму ===
 
Знаходзячыся ў Парыжы Дамінік піша ліст з прашэннем да расійскага імператара Аляксандра І на дазвол аб вяртанні на радзіму. На які атрымоўвае станоўчы адказ. Вяртаецца і секвестараваны маёнтак. У выніку Дамінік атабарваецца ў родных Дактаровічах, займаецца ўжо грамадска-сацыяльным жыццём і сямейнымі справамі. У 1818—1820-я гады ўваходзіць у склад масонскіх ложаў «Святога Уладзіслава Ягайлы» Слуцка, «Шчаслівага вызвалення» і «Святыня спакою» Нясвіжа, Менска. З 1823 па 1829 гады Дамінік Рэйтан уваходзіць у склад слуцкага «Попечительского комитета о бедных», а ў 1830—1835 гадах становіцца адным з галоўных фундатараў новага мураванага будынку Слуцкай гімназіі.
На пачатку 1820-х Дамінік жэніцца з Сафіяй Феліцыяй Камінскай, дачкой менскага віцэ-губернатара Людвіка Камінскага. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся дочкі Барбара Людавіка Ізабэла Бенэдыкта (1822—?) і Алена, сыны Аляксандр Адам Станіслаў (1823—1824) і Стэфан Міхал Ян (1824—1863). Але шлюб аказаўся не надта трывалым. Пазней (па інфармацыі Я.Янушкевіча і З.Дразда) Людвіка выходзіць замуж за Рудольфа Пішчалу, які спрычыніўся да ўзнікнення ў Менску знакамітага [[Пішчалаўскі замак|«Пішчалаўскага замка»]] (таксама вядомага як «Валадарка»)<ref>Сборник исторических материалов извлеченных из архива собственной его императорской величества канцелярии, вып. 4 // С.-Петербург – 1891 – С. 493</ref>.
 
Памёр Дамінік Рэйтан 1 лістапада 1851 года. Пахаваны на Ляхавіцкіх могілках. Да вясны 2014 году захоўвалася, так званая, капліца Дамініка Рэйтана. Па нявысветленых прычынах разбурана. Захаваўся металёвы надгробак.
 
{{Зноскі}}
 
== Спасылкі ==