Дамінік Рэйтан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дамінік Рэйтан''' ({{lang-pl|Dominik Reyten, Dominik Rejtan, }}; {{ДН|20|6|1783}} — {{ДС|1|11|1852}}) — вайсковы дзеяч, удзельнік франка-расійскай вайны 1812 года, пляменнік славутага [[Тадэвуш Рэйтан|Тадэвуша Рэйтана]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства ===
 
Дамінік Рэйтан нарадзіўся 20 чэрвеня 1783 года ў сям'і
наваградскага земскага пісара Міхала Ксаверыя Рэйтана і
Ганараты з Багдановічаў, старасцянкі Кавалеўскай. Быў
наймалодшым з чатырох сыноў. Па смерці жонкі бацька ажаніўся
другім разам з Людавікай з Касінскіх, удаве свайго брата
Юзафа. Міхал Ксаверый за жыццё зрабіў паспяховую кар'еру і меў
пасаду Слуцкага павятога маршалка. Не раз рабіўся героем
літаратурных твораў. Яго імя фігуруе ў творах [[Юзаф
Крашэўскі|Юзафа Крашэўскага]], Генрыка Жавускага, Станіслава
Рэйтана.
 
Дзяцінства Дамінік Рэйтан правёў у маёнтку Дактаровічы
Капыльскага павета, дзе жылі яго бацькі. Вучыўся спачатку,
відаць, у Слуцку, які знаходзіўся непадалёк. Пазней у
Віленскай акадэміі<ref>Stanislaw Reyten “Tak bylo u nas” //
Warszawa –1858 – S. 370</ref>.
 
=== Служба ў войску ===
 
На час маладосці прыпадае крах радзімы Дамініка – [[Рэч
Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Адбіваецца ў памяці і параза
нацыянальна-вызваленчага паўстання [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша
Касцюшкі]]. У той жа час у выніку рэвалюцыйных падзей у
Францыі да ўлады прыходзіць [[Напалеон Банапарт|Напалеон
Банапарт]]. Ім распачынаюцца ваенныя дзеянні на ўсход. І ўжо
22 ліпеня 1807 году Напалеонам на колішніх землях Кароны
Польскай ствараецца [[Варшаўскае княства|Варшаўскае княства]].
Дамінік, у спадзеве на аднаўленне [[Вялікае Княства
Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], не марнуючы часу
ўступае добраахвотнікам у войска новай дзяржавы. Імаверна
спачатку адбывае службу ў 6-м уланскім палку, з якога ў 1809
годзе фармуецца 9-ы ўланскі полк і сярод афіцэраў якога
знаходзім і Дамініка Рэйтана. За час Аўстрыйскай кампаніі праз
сваю мужнасць Дамінік дастае пагоны капітана і залаты крыж.
 
У час падрыхтоўкі да кампаніі 1812 году Напалеонам выдаецца
загад князю [[Юзаф Панятоўскі|Юзафу Панятоўскаму]] аб падборы
шасці найбольш здольных афіцэраў для службы ў Генеральным
штабе Вялікай арміі, якія ведалі б замежныя мовы, мелі добрыя
манеры і паходжанне. Сярод прэтэндэнтаў на высокую пасаду быў
абраны і Дамінік Рэйтан, што сведчыць пра яго выключныя
вайсковыя здольнасці і адукаванасць. Такім чынам, знаходзячыся
пры стаўцы Генштаба Дамінік Рэйтан становіцца відавочцай і
ўдзельнікам усіх значных бітваў франка-расійскай
вайны<ref>Wanda Konczynska “Pamiatki po Tadeuszu Rejtanie w
Krakowie” // Czas, №183 – 1935.</ref>. Пасля паразы расійскай
кампаніі разам з Напалеонам адступае на Захад. Увосень 1813
году Дамінік ледзь не становіцца ахвярай варожай артылерыі:
гарматнае ядро, праламаўшы галіны дрэва, праляцела над
галовамі вайскоўцаў<ref>R.Bielecki Berezyna 1812 //
Bellona-Warszawa – 1990.</ref>. Годам пазней ледзь не трапляе
ў палон да расійскіх казакоў, праз атрад якіх прыйшлося
прабівацца боем<ref>Bronislaw Gembarzewski Wojsko polskie:
Księstwo Warszawskie: 1807-1814 // Warszawa – 1905.</ref>.
Тады ж, вясной 1814 году, у наваколлі Фантэнбло адбываецца
сусрэча Дамініка Рэйтана з [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвушам
Касцюшкам]]. З канчатковым разгромам напалеонаўскай арміі
перапыняецца і вайсковая кар'ера Дамініка Рэйтана, якую
закончыў у чыне падпалкоўніка.
 
=== Вяртанне на радзіму ===
 
Знаходзячыся ў Парыжы Дамінік піша ліст з прашэннем да
расійскага імператара Аляксандра І на дазвол аб вяртанні на
радзіму. На які атрымоўвае станоўчы адказ. Вяртаецца і
секвестараваны маёнтак. У выніку Дамінік атабарваецца ў родных
Дактаровічах, займаецца ўжо грамадска-сацыяльным жыццём і
сямейнымі справамі. У 1818—1820-я гады ўваходзіць у склад
масонскіх ложаў «Святога Уладзіслава Ягайлы» Слуцка,
«Шчаслівага вызвалення» і «Святыня спакою» Нясвіжа, Менска. З
1823 па 1829 гады Дамінік Рэйтан уваходзіць у склад слуцкага
«Попечительского комитета о бедных», а ў 1830—1835 гадах
становіцца адным з галоўных фундатараў новага мураванага
будынку Слуцкай гімназіі.
На пачатку 1820-х Дамінік жэніцца з Сафіяй Феліцыяй Камінскай,
дачкой менскага віцэ-губернатара Людвіка Камінскага. Ад гэтага
шлюбу ў іх нарадзіліся дочкі Барбара Людавіка Ізабэла
Бенэдыкта (1822—?) і Алена, сыны Аляксандр Адам Станіслаў
(1823—1824) і Стэфан Міхал Ян (1824—1863). Але шлюб аказаўся
не надта трывалым. Пазней (па інфармацыі Я.Янушкевіча і
З.Дразда) Людвіка выходзіць замуж за Рудольфа Пішчалу, які
спрычыніўся да ўзнікнення ў Менску знакамітага [[Пішчалаўскі
замак|«Пішчалаўскага замка»]] (таксама вядомага як
«Валадарка»)<ref>Сборник исторических материалов извлеченных
из архива собственной его императорской величества канцелярии,
вып. 4 // С.-Петербург – 1891 – С. 493</ref>.
 
Памёр Дамінік Рэйтан 1 лістапада 1851 года. Пахаваны на
Ляхавіцкіх могілках. Да вясны 2014 году захоўвалася, так
званая, капліца Дамініка Рэйтана. Па нявысветленых прычынах
разбурана. Захаваўся металёвы надгробак.
 
{{Зноскі}}
 
== Спасылкі ==