Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
Працэсу распаўсюджвання ў VI—VIII стст. звычая крэмацыі выразна спадарожнічае з'яўленне асаблівай мужчынскага пахавальнага камплекта, у склад якога ўваходзяць пяхотнае ўзбраенне: 1-2, а часам і 3 наканечніка дзід; умбоны шчытоў; жалезныя нажы і вузкалязовыя сякеры; стандартныя элементы рыштунку (рыфленыя спражкі, арбалетавідные фібулы). Гэтыя рэчы маюць свае аналогіі ў рэгіёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы і, верагодна, сталі пахавальным інвентаром на шырокай тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў у час нейкіх ваенных падзей шырокага маштабу (альбо адразу пасля іх заканчэння)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 184.</ref>.
 
Перыяд пачатку VII ст. — сярэдзіны VIII ст. лічыцца за нейкі крызіс культуры<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref>. У першую чаргу гэта праявіліся ў пахавальным абрадзе: у VII ст. курганы перасталі абкладваць каменнымі вянцамі, а каля іх падножжа з'явіліся прадаўгаватыя авальныя ці дугападобныя ямы (раўкі) шырынёй да 1,5-2,0 м і глыбінёй да 0,5-0,6 м.<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref> Рэшткі крэмацыі часта хавалі ў верхняй частцы кургана на глыбіні не больш за 10-15 см. З гэтага часу ўсходнелітоўскія курганы па знешняму выгляду не адрозніваюцца ад курганаў суседніх славянскіх плямён<ref>''Зверуго, Я.Г.'' Верхнее Понеманье в IX—XIII вв... С. 28.</ref>. Адбыліся адчувальныя змены і ў матэрыяльнай культуры насельніцтва: распаўсюджваюцца вярбалістовыя[[вярба]]лістовыя наканечнікі дзід, шыйныя грыўны са сплюшчанымі канцамі, характэрныя спіральныя каралі і жаночыя галаўныя ўпрыгожванні ў выглядзе вянка з падоўжанымі канцамі)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref>.
 
=== Курганы з трупаспаленнем і коньмі (IX—XII стст.) ===