Розніца паміж версіямі "Малая Літва"

187 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
{{legend|#e283dc|[[Дзукія]]}}
|}]]
'''Малая Літва''' ([[Літоўская мова|літ]].: ''Mažoji Lietuva'', [[Нямецкая мова|ням]].: ''Kleinlitauen'', ''Preussisch Litauen''), або '''Пруская Літва''' — гістарычны рэгіён [[Прусія|Прусіі]], пазней [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] ў [[Германія|Германіі]] і [[Рэгіёны Літвы|этнакультурны рэгіён]] сучаснай [[Літва|Літвы]]; месца пражывання [[прускія літоўцы|літоўнікаў (літувінінкаў, прускіх літоўцаў)]].
== Гісторыя ==
Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] — у ніжнім цячэнні [[рака Нёман|ракі Нёман]], дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — [[прускія літоўцы|літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы)]]. Малая Літва была паўночнай часткай тэрыторыі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з [[Жамойць|Жамойці]] і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.
Гэтаму спрыяла тое, што [[Герцагства Прусія]] ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло [[лютэранства]] ў якасці афіцыйнай канфесіі, перайшло замест [[латынь|латыні]] на [[нямецкая мова|нямецкую мову]] набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на [[балтыйскія мовы|балтыйскіх мовах]] ([[літоўская мова|літоўскай]] і [[пруская мова|прускай]]) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас насельніцтва Герцагства Прусія<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
У 1579—1590 гг. [[Ёнас Брэткунас]] пераклаў у Кёнігсбергу [[Біблія|Біблію]] на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. У XVIII ст. тут лютаранскі пастар [[Крысціонас Данелайціс]], ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на [[літоўская мова|літоўскай мове (у прыватнасці — на жамойцкай гаворцы)]], якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref> Першы поўны пераклад Бібліі на літоўскую мову (у прыватнасці — на [[жамойцкая мова|жамойцкую мову (дыялект)]]) быў надрукаваны ў [[1735]] г. і паўторна надрукаваны пасля выпраўкі ў [[1755]] г. менавіта ў [[горад Калінінград|Кёнігсбергу]] ([[Каралеўства Прусія]])<ref>''Зинкявичюс, З.'' Откуда родом литовцы... С. 134.</ref>.
 
У першай палове XIX ст. у Малай Літве былі выдадзены першыя газеты на літоўскай мове, але ў маленькіх накладах і хутка іх друк быў згорнуты.
Да пачатку XVIII ст. [[прусы]] ў Малай Літве былі анямечаны, таму большасць балтамоўнага насельніцтва Малай Літвы склалі [[прускія літоўцы|літоўнікі (літувінінкі/прускія літоўцы)]], але прускі кароль [[Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбургскі|Фрыдрых Вільгельм I]], імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэміі [[чума|чумы]] ў 1709—1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у [[Каралеўства Прусія]] (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з [[Аўстрыя|Аўстрыі]], нямецкіх княстваў [[Германія|Германіі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Галандыя|Галандыі]]<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
Пасля стварэння ў 1871 г. [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў дзяржаве запанавала палітыка ўніфікацыі, што ў Малай Літве вылілася ў анямечванні мясцовага літоўскагалітоўскамоўнага насельніцтва<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Аднак, нягледзячы на гэта, літоўская мова ў Малой Літве захоўвала свае пазіцыі: працягваўся пэўны друк кніг і перыёдыкі на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы); Малая Літва стала базай пастаўкі літоўскамоўных кніг (на [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворцы]]) для [[кніганошы|руху літоўскіх кніганошаў]]. Да пачатку XX ст. большая частка літоўнікаў (прускіх літоўцаў) была германізавана<ref>Литовцы // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс, 1989. — С. 385.</ref>.
 
Малая Літва была радзімай [[Відунас]]а, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.
 
У выніку спачатку [[Эвакуацыя Усходняй Прусіі|эвакуацыі нямецкімі ўладамі]] нямецкага насельніцтва ў 1944 г., затым і [[Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны|дэпартацыі]] астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў [[1945]] г., а пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] яшчэ і дэпартацыі савецкай уладай значнай часткі прускіх літоўцаў у сібірскія лагеры [[СССР]], амаль нічога з культуры [[прускія літоўцы|прускіх літоўцаўлітоўнікаў (літоўнікаў/літувінінкаў/прускіх літоўцаў)]] не захавалася. Тым не менш, Малая Літва зрабіла важны ўнёсак у літоўскую культуру.
 
== Нацыянальныя сімвалы ==
 
Сцяг жа ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — [[Зялёны колер|зялёнага]], сярэдняй — [[Белы колер|белага]] і ніжняй — [[Чырвоны колер|чырвонага]] колеру.
== Гл. таксама ==
 
* {{нп3|Курсеніекі||ru|Курсениеки}}
{{зноскі}}