Варонча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: зьм → зм, юдзмі → юдзьмі, мяст. → г. п. , = Category: → = , 2-й пал → другой пал, Равін → Рабін using AWB
Радок 25:
|lon_min = 03
|lon_sec = 36
| Commons = Category:Varoncha
}}
'''Варонча''' — [[вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], Цэнтр [[Варанчанскі сельсавет|сельсавета]] [[Карэліцкі раён|Карэліцкага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Насельніцтва 422 чал. ([[2000]]).
 
== Гісторыя ==
Першыя пісьмовыя згадкі пра Варончу як сяло і маёнтак [[Наваградскі павет|Наваградскага павета]] датуюцца [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] У [[1666]] мясцовасць перайшла ў валоданне [[ваявода берасцейскі|ваяводы берасцейскага]] [[Стэфан Курч|Стэфана Курча]]. У гэты час тут дзейнічалі вадзяны і ветраны млыны.
 
У 2-йдругой палове [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] у Варончы з'явіўся комплекс збудаванняў, у які ўваходзілі два палацы, касцёл, скарбніца, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк.
 
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] Варонча апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у Цырынскай воласці Наваградскага павета. Станам на [[1799]] тут было 23 дымы. У розны час мясцовасць знаходзілася ва ўладанні [[Несялоўскія|Несялоўскіх]], [[Кабылінскія|Кабылінскіх]], [[Мерзаеўскія|Мерзаеўскіх]], [[Любанскія|Любанскіх]]. У [[1807]] у якасці намесніка ўладальніка ў маёнтку знаходзіўся этнограф і фалькларыст [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]]. Станам на [[1858]] у маёнтак уваходзілі двор Варонча, вёскі Літараўшчына, Раманы, Бабонеўка, Плужыны, Равіны, Русацін. Тут спыняліся [[Адам Міцкевіч]], [[Ян Чачот]] ([[6 ліпеня]] [[1796]] яго хрысцілі ў мясцовым касцёле). У [[1898]] адзін з палацаў перабудавалі пад бровар. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у маёнтку было 115 жыхароў, касцёл Святой Ганны, хлебазапасны магазін, вінакурны завод, вадзяны млын, карчма.