Смог: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: вікіфікацыя
Радок 14:
 
== Тлумачэнне з'явы ==
Пры поўным згаранні выкапнёвага паліва (вугля, [[Вуглевадароды|вуглевадародаў]]) утвараюцца досыць бяскрыўдныя прадукты - [[дыяксід вугляроду]] і [[вада]]. Аднак ва ўмовах недахопа [[Кісларод|кіслароду]] ўтвараецца атрутны [[монааксід вуглерода]]. Калі кіслароду ў сумесі яшчэ менш, сярод прадуктаў згарання з'яўляецца цвёрды [[вуглярод]] (у выглядзе сажы). Пры нізкіх тэмпературах і малой колькасці кіслароду разбурэнне вуглевадародаў можа суправаджацца іх [[Ізамерызацыя|ізамерызацыяй]] і [[Полікандэнсацыя|полікандэнсацыяй]], якія прыводзяць да ўтварэння поліцыклічных араматычных вуглевадародаў, у тым ліку [[Бензапірэн|бензапірэну]], які валодае канцэрагеннымі ўласцівасцямі. Забруджванне паветра могуць выклікаць і прымесі, якія ўваходзяць у склад паліва, у першую чаргу злучэнні [[Сера|серы]]. Яе натуральная доля ў некаторых вуглях можа складаць 6%. Пры згаранні такога паліва фарміруецца дыяксід серы. Калі ён раствараецца ў кроплях вады, якія [[Кандэнсацыя|кандэнуюццакандэнсуюцца]] вакол часцінак дыму, дыяксід серы істотна зніжае яе [[pH]]. [[Кіслотны туман|"Кіслотны туман"]] небяспечны для здароўя, шкодна ўплывае на расліны і жывёл, разбурае металы і будаўнічыя матэрыялы.
 
Сажа і дыяксід серы, якія ўтвараюцца непасрэдна пры згаранні паліва, з'яўляюцца першаснымі забруджвальнікамі паветра. Ва ўмовах вільгаці і туману, што ўласцівыя зімоваму Лондану, яны зрабіліся прычынай распаўсюджвання доўгатэрміновых смогаў, якія прыводзяць да росту захворванняў лёгкіх.