Докшыцкая батлейка Патупчыка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{ПАП|Фактычна тэкст гэты кавалкі адсюль http://repository.buk.by:8080/jspui/bitstream/123456789/3067/1/TE%27ATRAL%27NAYA%20KUL%27TURA%20BELARUSA%D0%8E%20ZAHODNYAGA%20PAAZER%27YA.pdf Таксама ў тэксце спрэс лацінскія "i". Аўтар, трэба перапрацаваць і аформіць артыкул, каб яго можна было пакінуць.}}
 
Патупчык — селянiн па паходжанні, выдатны прафесiянал-батлеечнiк, артыст-самародак з [[Докшыцы|Докшыц]]. У пачатку 20 ст. ён, разам са сваёй жонкай i сынам, якiя ў асноўным працавалi з лялькамi, ладзiў паказы на працягу года, асаблiва ў днi сельскагаспадарчых кiрмашоў (фэстаў).
== Апісанне Батлейкі ==
Батлейка Патуачыка — гэта простая вялікая двух’ярусная скрыня з двума аддзяленнямі для сцэн. Памеры яе былі прыкладна 1,5 х 1,5 метра. Знешна скрыня была замыславата ўпрыгожана. Мела дзве заслоны, старанна вышытыя жонкаю Патупчыка і аздобленыя ніткамі "караляў". У верхняй частцы скрыні размяшчаліся два пеўні. Прадстаўленне пачыналася бойкай і спевамі пеўняў, і толькі пасля гэтага на сцэну выходзілі персанажы.
Скрыня ілюмінавалася васковымі свечкамі, якія знаходзіліся на ўстаўных планках у бакавінах батлейкі. У мэтах перасцярогі ад пажару ў скрыні былі зроблены дзве бакавыя вузкія камеры, сценкі якіх з аднаго боку былі абабіты бляхай. Другая сценка камеры, больш блізкая да месца дзеяння лялек, была са шкла, абклеенага са знадворнага боку тонкай паперай. У камерах, дзе былі запалены свечкі, уверсе ўстаўляліся вузкія палоскі люстэркавага шкла, якія ўзмацнялі і рэгулявалі святло.
 
== Рэпертуар Батлейкі ==
Патупчык дасканала валодаў неабходным для гэтага талентам.Рэпертуар яго тэатра складаўся як з пастановак на тэмы бiблейскiх i евангельскiх сюжэтаў, так i з iнтэрмедый (пераважна бытавога
Пастаноўкі Патупчыка мелі дваякі характар. Калі яго запрашалі ў дамы начальства — а гэта бывала ў дні фэстаў, — дык ён дэманстраваў рэпертуар на тэмы біблейскіх і евангельскіх падзей. Біблейскія персанажы апраналіся бедна, і усё зводзілася да цудаў Майсея, які шчасліва вывеў вандруючых па Егіпту. Такія спектаклі абыходзіліся без эксцэсаў.
зместу). Інтэрмедыі іграліся асобна ад рэлігійных прадстаўленняў. Акрамя таго, у час правядзення кiрмашоў яго спектаклi былi своеасаблiвай “жывой газетай”. Батлеечнiк добра ведаў навiны павета, побыт i жыццё амаль кожнага местачкоўца, што складала асноўную канву яго паказаў. Тэкст прадстаўлення ствараўся самiм Патупчыкам, што рабіла спектаклі актуальнымі, надзённымі, максiмальна блiзкiмі i зразумелымі гледачу. Значнае месца ў складзе рэпертуару яго тэатра займалi пастаноўкi паводле народных песень (“Варабей, варабей, ня клюй маiх канапель”, “Гоп, гоп, Ясю, куды ж ты паехаў?” i iнш.), а таксама творы, накiраваныя супраць сацыяльнай несправядлiвасцi. У адным са спектакляў батлеечнiк iншасказальна гаворыць “... пра карысць жывёлагадоўлi i пра выкарыстанне арганiчных угнаенняў”. Майстэрства Патупчыка служыла задавальненню мастацка-эстэтычных запатрабаванняў працоўнага люду i культурна-асветным мэтам. У час прадстаўленняў ён быў своеасаблiвым канферансье,
Крыху інакш успрымаліся начальствам пастаноўкі на тэмы евангелля. Патупчык гэтых персанажаў капіраваў з лубачных малюнкаў. не абыходзілася і без кур’ёзаў. Апосталаў і вешчуноў ён ствараў па "вобразе і падабенстве" мясцовага служкі культа і тых свяшчэннікаў, якія прыязджалі на фэст.
пасрэднiкам памiж сцэнай i гледачамi, падрабязна тлумачыў сялянам змест кожнай сцэны i паводзiны герояў.
 
Тэматычная разнапланавасць рэпертуару, сацыяльна-бытавая мэтанакiраванасць пастановак, iмкненне адлюстраваць сучасныя батлеечнiку падзеi далі магчымасць вывесцi на сцэну лялечнага тэатра такiх дзеючых асоб, як сяляне, памешчыкi, земскiя прыставы, злодзеi, гарадавыя, шынкары. Пры гэтым у час вырабу лялек назiральны народны майстра, мастацка-дэкарацыйныя работы якога можна з поўным правам аднесцi да плынi “наiўнага”, “iнсiтнага” мастацтва, iмкнецца надаць батлеечным героям знешняе падабенства з рэальнымi асобамi. Для рэлiгiйных прадстаўленняў, якiя даваў Патупчык для святароў у час фэстаў i ў дамах местачковага начальства, ён капiраваў персанажаў з лубачных малюнкаў, а «... апосталаў i вешчуноў стварае па “вобразу i падабенству” мясцовага служкi культу i тых святароў, якiя прыязджалi на фэст». Многiя пастаноўкi Патупчыка мелi выхаваўчы характар, таму што кожная лялька, старанна апрацаваная майстрам, была максiмальна наблiжана да таго вобраза, якi, на думку батлеечнiка, заслугоўваў увагi грамадскасцi.
 
Лялькi выраблялiся з дрэва, фарбавалiся i замацоўвалiся на дроце. “Ваджэнне лялек адбывалася па прарэзах у днiшчах сцэн абодвух паверхаў. Але асобныя з iх, якiя па ходу дзеяння рабiлi паклоны, – лялькi чараўнiкоў, бiблейскiх герояў i падхалімаў, надзявалiся на палец сярэдняй рукi”.
 
Сярод найбольш запамiнальных вобразаў батлейкi Патупчыка былi паданыя ў сатырычных фарбах гарадавы-хабарнiк Мiкiта, якi фiгураваў амаль у кожнай пастаноўцы, i хамелеон-земскi Арскi. Iншым героем паўстае хiтры злодзей, якi дапамагае сялянам вярнуць iх скацiнку, якую пан Гурыновiч забраў сабе за патраву яго палёў (“Як злодзей быкоў у лапцi абуваў”). Асаблiва вострай па сацыяльным гучанні з’яўлялася сцэнка “Пра панi Мальвiну i малiну”. Найбольш значным па сэнсе быў эпізод паказу пакут, якiя церпiць панi Мальвiна на тым свеце за тое, што яна загадала свайму лакею забраць у дзяўчат ягады, сабраныя ў яе лесе.
 
Батлейка Патупчыка ўяўляла простую двухпавярховую скрыню, дастаткова вялiкiх памераў (прыкладна 1,5 х 1,5 м.), мела дзве заслоны. Над першай размяшчалiся пеўнi, якiя давалi сiгнал дапачатку прадстаўлення. Пасля гэтага чынялася другая заслона, iна сцэне з’яўлялiся дзеючыя асобы. Знешне скрыня была ўпрыгожана выцінанкай, зробленай жонкай Патупчыка.
 
З-за таго, што пастаноўкi былi двухактавымi, яго батлейка мела верхнi i нiжнi ярусы, што давала магчымасць максiмальна хутка змяняць дэкарацыi, пазбягаць разрыву лiнii дзеяння i парушэння тэмпарытму спектакля, якiя ўзнiкалi ў прадстаўленнях iншых батлеечнiкаў Беларусі.
 
Дастаткова арыгiнальным было i дэкарацыйнае афармленне батлейкавай сцэны. Дэкарацыi малявалi на папяроснай паперы i замацоўвалi на бакавiнах сцэны. Асобныя невялiкiя прадметы ляпіліся разагрэтым воскам да дна скрынi. Змена дэкарацый адбывалася па два разы ў ходзе спектакля. Дастаткова прафесiйным быў прынцып асвятлення батлейкi. Святло давалi свечкi, замацаваныя на ўстаўных планках у бакавiнах скрынi. Пры гэтым была прадугледжана процiпажарная бяспека ў час паказаў. У мэтах узмацнення i рэгулiроўкi святла ў камерах са свечкамi зверху замацоўвалiся вузкiя палоскi люстэркавага шкла.
 
Музычнае афармленне спектакляў здзяйсняў сам Патупчык, якi, па сведчаннях сучаснiкаў, быў i выдатным скрыпачом.
 
Прадстаўленнi докшыцкага лялечніка, згодна ўспамiнам А.Дзяшавага, былi глыбока народнымi, з каларытнай мовай, пранiзаныя вострай крытыкай адмоўных грамадскiх з’яў. Сведка называе яго творчасць самабытнай. Тэатр Патупчыка ведалi i любiлi не толькi сяляне, але i дэмакратычна настроеная моладзь. Не карысталася яго мастацтва сiмпатыяй толькi сярод тых, чые непрыстойныя паводзіны iранiчна высмейваў у сваiх пастаноўках батлеечнiк. Бывалi выпадкi знiшчэння яго лялек.
 
Творчая дзейнасць батлеечнiка Патупчыка ўвайшла ў гiсторыю нацыянальнага тэатральнага мастацтва як з’ява пераходная, якая знаходзiлася на стыку народнага i прафесiйнага мастацтва. Тэатр Патупчыка спалучаў сінтэз рэлігійнага і народнага, высокадухоўнага тэатра, быў выключнай з’явай не толькi для беларускага мастацтва, але i ў параўнаннi з iншанацыянальнымi тэатрамi гэтага тыпу, польскай шопкай i ўкраiнскiм вяртэпам.
 
== Літаратура ==
{{няма катэгорый}}
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна: Рэд кал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш., Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-11-0293-8