Агурджалы: Розніца паміж версіямі

58 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
Агурджалы знаходзіцца за 475 км на паўночны захад ад [[Ашхабад]]а. Аддзелены нешырокім [[праліў|пралівам]] (3,34 км) ад [[паўвостраў Чэлекен|паўвострава Чэлекен]]. З'яўляецца найбольшым па плошчы (49,313 км²) [[востраў|вострам]] [[Туркменістан]]а і самым доўгім ў [[Каспійскае мора|Каспійскім моры]] (каля 140 км). Найбольшая шырыня - 4,66 км. У некаторых месцах шырыня толькі крыху перавышае 1 км. Падчас [[зіма|зімовых]] [[шторм|штармоў]] марскія [[хваля|хвалі]] захопліваюць большую тэрыторыю [[суша|сушы]].
 
Востраў узнік у выніку складаных [[тэктоніка пліт|тэктанічных]] працэсаў, якія ўзнялі частку марскога дна і стварылі [[мель|водмель]], на якую хвалі намывалі [[пясок]] і [[Арганічныя рэчывы|арганічныя]] асадкі. З-за сталых змен узроўню Каспійскага мора абрысы вострава і яго плошча таксама змяняюцца. Для сушы характэрны плоскія нізіны і пясчаныя выдмы. Крыніц пітной [[вада|вады]] няма.
 
[[Клімат]] Агурджалы нашмат мякчэйшы, чым у суседніх [[кантынент]]альных раёнах Туркменістана. [[Лета|Улетку]] дзённая тэмпература трымаецца каля +28°C — +33°C. Зіма адносна цёплая, без [[снег]]а. Мінімальная тэмпература, зарэгістраваная за ўсю гісторыю назіранняў — -15°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 120 - 130 мм. Частыя [[туман]]ы.