Фізіка элементарных часціц: Розніца паміж версіямі

др
вікіфікацыя
др (арфаграфія)
др (вікіфікацыя)
 
== Гісторыя ==
Даследаванні ў галіне фізікі элементарных часціц пачаліся пасля адкрыцця [[электрон]]а ([[1897]], [[Джозеф Джон Томсан|ДжД.Дж Д. Томсан]]) і [[пратон]]а ([[1919]], [[Эрнэст Рэзерфорд]]), выказвання гіпотэзы пра існаванне [[фатон]]аў ([[1905]], [[Альберт Эйнштэйн]]). У [[1932]] годзе ў касмічных прамянях адкрыта антычасціца — [[пазітрон]], прадказаны [[Поль Дзірак|П.А.М. Дзіракам]] (1928). Пасля адкрыцця [[нейтрон]]а (1932) устаноўлена, што [[атамнае ядро|атамныя ядраядры]] ўсіх [[хімічны элемент|элементаў]] складаюцца з пратонаў і нейтронаў (1932). У выніку адкрыты новыя тыпы фундаментальных узаемадзеянняў: [[моцнае ўзаемадзеянне|моцнае]] і [[слабоеслабае ўзаемадзеянне]]. [[Ігар Яўгенавіч Там|І.Я. Там]], Дз[[Дзмітрый Дзмітрыевіч Іваненка|Д.ДзД. Іваненка]] і [[Хідэкі Юкава|Х. Юкава]] (1935) заклалі асновы тэорыі моцных узаемадзеянняў. Пасля прадказання існавання [[нейтрына]] ([[Вольфганг Паўлі|В. Паўлі]], [[1930]]) [[Энрыка Фермі|Э. Фермі]] пабудаваў варыянт тэорыі слабых узаемадзеянняў ([[1933]]). У касмічных прамянях выяўлены [[мюоны]] ([[1936]]) і [[піоны]] ([[1947]]), у 1950-я гг. адкрыты т.зв. [[дзіўныя часціцы]].
 
На пратонных паскаральніках адкрыты [[антыпратон]] (1955), [[антынейтрон]] (1956) і іншыя антыбарыёны. Устаноўлены характэрныя для слабых узаемадзеянняў з'явы незахавання прасторавай (1955) і камбінаванай (1956) цотнасцей. Выяўлена існаванне [[электроннае нейтрына|электроннага]] і [[мюоннае нейтрына|мюоннага]] (1962), а пазней [[таоннае нейтрына|тау-лептоннага]] (1975) нейтрына. На аснове класіфікацыі адронаў[[адрон]]аў па мультыплетах узнікла гіпотэза: усе адроны складаюцца з розных камбінацый [[кварк]]аў і [[антыкварк]]аў.
 
Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў з'яўляюцца лептоны[[лептон]]ы і [[кварк]]і, а іх носьбіты — кванты калібровачных вектарных палёў. Кваркі і лептоны нараджаюць электрамагнітныя і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераносяцца адпаведна фатонамі і слабымі калібровачнымі вектарнымі [[базон]]амі (паводле аб'яднанай тэорыі [[электраслабыя ўзаемадзеянні|электраслабых узаемадзеянняў]]). Кваркі з'яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пераносяцца глюонамі[[глюон]]амі.
 
== Даследаванні ў Беларусі ==
На Беларусі даследаванні ў галіне фізікі элементарных часціц распачаты ў [[1936]] годзе [[Фёдар Іванавіч Фёдараў|Ф.І. Фёдаравым]] у [[БДУ]]; з [[1955]] года праводзяцца ў Інстытуце фізікі НАН Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій, НДІ ядзерных праблем БДУ, [[Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт|Гомельскім універсітэце]].
 
== Літаратура ==
 
{{Раздзелы фізікі}}
 
[[Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц]]