Фізіка элементарных часціц: Розніца паміж версіямі

др
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (вікіфікацыя)
На пратонных паскаральніках адкрыты [[антыпратон]] (1955), [[антынейтрон]] (1956) і іншыя антыбарыёны. Устаноўлены характэрныя для слабых узаемадзеянняў з'явы незахавання прасторавай (1955) і камбінаванай (1956) цотнасцей. Выяўлена існаванне [[электроннае нейтрына|электроннага]] і [[мюоннае нейтрына|мюоннага]] (1962), а пазней [[таоннае нейтрына|тау-лептоннага]] (1975) нейтрына. На аснове класіфікацыі [[адрон]]аў па мультыплетах узнікла гіпотэза: усе адроны складаюцца з розных камбінацый [[кварк]]аў і [[антыкварк]]аў.
 
Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў з'яўляюцца [[лептон]]ы і [[кварк]]і, а іх носьбіты — кванты калібровачных вектарных палёў. Кваркі і лептоны нараджаюць электрамагнітныя і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераносяцца адпаведна фатонамі і слабымі калібровачнымі вектарнымі [[базон]]амі (паводле аб'яднанай тэорыі [[электраслабыяэлектраслабае ўзаемадзеянніўзаемадзеянне|электраслабых узаемадзеянняў]]). Кваркі з'яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пераносяцца [[глюон]]амі.
 
== Даследаванні ў Беларусі ==