Брэсцкі мір: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др битая ссылка
Радок 8:
 
=== 1918 ===
 
[[Image:Белы палац, БК.jpg|thumb||300пкс|Белы палац, месца падпісання Брэсцкага міру (фота 1930-х гг.)]]
[[Image:LübA - Sonderdepesche.jpg|thumb|300px|"«Свет з Украінай" -» — спецыяльны дыспетчарскі з <br />9 лютага 1918 года]]
У цэнтры дыскусіі ўдзельнікаў канферэнцыі, апынуліся пытанні, звязаныя з паняццем «самавызначэння нацый». Немцы патрабавалі прызнання на самавызначэнне для [[Курляндыя|Курляндыі]], [[Літва|Літвы]], [[Лівонія|Ліфляндыі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Эстляндыя|Эстляндыі]]. Савецкая дэлегацыя сцвярджала, што самавызначэнне ва ўмовах нямецкай акупацыі немагчыма, і патрабавала вывесці нямецкія войскі з захопленых тэрыторый. Істотны ўплыў на гэтым этапе перагавораў зрабіла пазіцыя дэлегацыі [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспублікі]], прызнанай у снежні [[1917]]  г. [[РСФСР|Савецкай Расіяй]]. Дэлегацыю Украіны ўзначальваў эсэр [[Усевалад Аляксандравіч Галубовіч|У. А. Галубовіч]]. На канферэнцыю прыбылі таксама беларуская і польская дэлегацыі. Троцкі згадзіўся прызнаць паўнамоцтвы ўкраінцаў, але выступіў супраць удзелу ў канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы, як не прызнаных Савецкім урадам. Выкарыстаўшы адмову Антанты далучыцца да перагавораў, немцы патрабавалі ад Расіі адарвання тэрыторыі плошчаю больш за 150 тыс. км². Граніца павінна была праходзіць па лініі: на ўсход ад маанзундскага архіпелага і [[Рыга|Рыгі]], на захад ад [[Горад Даўгаўпілс|Дзвінска]], каля мястэчка [[Гарадскі пасёлак Відзы|Відзы]] і далей да [[Горад Брэст|Брэст-Літоўска]], далей на поўдзень яна павінна была вызначацца пагадненнем паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Украінай. Такім чынам паводле патрабавання Германіі пад яе кантроль пераходзілі [[Літва]], [[Польшча]], палавіна тэрыторыт Беларусі і частка Латвіі. У сувязі з такой сітуацыяй па прапанове Троцкага быў зроблены перапынак і ён выехаў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] для кансультацыі з кіраўнікамі Савецкай Расіі, Троцкі прапанаваў абвясціць вайну спыненай, войска дэмабілізаваць, але мір не падпісваць. [[Уладзімір Ільіч Ленін|У. І. Ленін]] выказаўся за прыняцце тактыкі ненатуральнага зацягвання перагавораў. Пры галасаванні, большасць падтрымала прапанову Троцкага. Яна не дазваляла абвінаваціць Савецкі ўрад у здрадзе прынцыпам усеагульнага дэмакратычнага міру, пазбаўляла краіны Антанты фармальнай падставы для інтэрвенцыі супраць «здрадзіўшай» Расіі. [[17 студзеня]] перагаворы аднавіліся і праходзілі ў напружаных абставінах. Гэта было звязана найперш з пашырэннем на Украіне паўстання супраць [[Украінская Народная Рэспубліка|УНР]], справакаванага бальшавікамі, і абвяшчэннем [[12 снежня]] [[1917]]  г. Савецкай Украіны. У студзені па просьбе ўрада Савецкай Украіны, прыбылі вайсковыя атрады з Савецкай Расіі, пачалося наступленне на [[Кіеў]]. У Брэст-Літоўск прыбыла дэлегацыя Украінскай рабоча-сялянскай рэспублікі, але краіны германскага блоку адмовіліся яе прызнаць. [[12 студзеня]] [[Цэнтральная радая Украінскай народнай рэспублікі|Цэнтральная рада УНР]] абвясціла пра выхад Украіны са складу Расіі і стварэнне незалежнай дзяржавы — [[Украінская Народная Рэспубліка|УНР]], на чале з Цэнтральнай радай. Германскі блок прызнаў УНР і ў ноч на [[27 студзеня]] падпісаў з яе прадстаўнікамі асобны дагавор, які даў падставу для акупацыі Украіны аўстра-германскімі войскамі. У той жа дзень [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]] ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад савецкай дэлегацыі даць адказ на прапанаваныя раней умовы міру. [[28 студзеня]] [[Леў Давыдавіч Троцкі|Л. Д. Троцкі]] выступіў з дэкларацыяй, якая грунтавалася на аснове рашэнняў [[Трэці Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў|3-га з’ездаз'езда Саветаў]]. Прыняўшы да ведама заяву Кюльмана, што непадпісанне Расіяй мірнага дагавору аўтаматычна спыняе перамір’еперамір'е, савецкая дэлегацыя пакінула Брэст-Літоўск. Троцкі і яго прыхільнікі выходзілі з таго, што немцы не змогуць выступіць супраць Савецкай Расіі з-за рэвалюцыйнага ўздыму ў Германіі і Аўстра-Венгрыі. [[14 лютага]] Брэсцкую дэкларацыю афіцыйна падтрымаў [[Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт|Усерасійскі ЦВК]]. [[18 лютага]] аўстра-германскія войскі пачалі наступленне па ўсім фронце. У той жа дзень на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) пасля вострай барацьбы з [[Левыя камуністы|«левымі камуністамі»]] на чале з [[Мікалай Іванавіч Бухарын|М. І. Бухарыным]], якія выступалі за працяг рэвалюцыйнай вайны, большасць выказалася за падпісанне міру. Раніцай [[19 лютага]] [[Уладзімір Ільіч Ленін|У. І. Ленін]] ад імя [[Савет народных камісараў РСФСР|СНК РСФСР]] накіраваў германскаму ўраду радыёграму са згодай на падпісанне міру. Аднак нямецкае наступленне працягвалася. Былі заняты [[Горад Даўгаўпілс|Дзвінск]], [[Мінск]], акупіравана значная частка Беларусі. [[23 лютага]] германскі ўрад запатрабаваў неадкладна ачысціць ад рускіх войск [[Лівонія|Ліфляндыю]], [[Украіна|Украіну]], [[Фінляндыя|Фінляндыю]] і [[Эстляндыя|Эстляндыю]], дэмабілізаваць рускую армію, аднавіць невыгадны для Расіі руска-германскі дагавор [[1904]] г. На прыняцце ўльтыматуму давалася 48 гадзін. У той жа дзень было вырашана прыняць германскія мірныя ўмовы. Супраць выказаліся меншавікі-інтэрнацыяналісты, правыя і левыя эсэры, максімалісты і анархісты. [[24 лютага]] для падпісання дагавору ў [[Горад Брэст|Брэст-Літоўск]] выехала савецкая дэлегацыя. [[1 сакавіка]] яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. Ад Расіі аддзяліліся [[Курляндыя]], [[Літва]], [[Лівонія|Ліфляндыя]], [[Эстляндыя]] і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі [[Горад Карс|Карс]], [[Горад Ардаган|Ардаган]] і [[Батумі|Батум]]. [[Украінская Народная Рэспубліка]] і [[Каралеўства Фінляндыя]] прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн чалавек. [[РСФСР|Савецкая Расія]] абязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор паміж [[Цэнтральная рада Украінскай народнай Рэспублікі|Цэнтральнай радай УНР]] і [[Германская імперыя|Германскай імперыяй]] і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з радай і вызначыць мяжу паміж [[РСФСР]] і [[Украінская народная Рэспубліка|УНР]]. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні, аднаўляў для рускіх нявыгадныя мытныя тарыфы 1904 на карысць Германіі.
 
3 сакавіка 1918 года Брэсцкі мір быў афіцыйна падпісаны ў Брэст-Літоўску прадстаўнікамі [[РСФСР|Савецкай Расіі]], якія адмовіліся ад далейшага абмеркавання яго ўмоў. Цырымонія падпісання адбылася ў [[Белы палац|Белым палацы]] Брэсцкай крэпасці<ref>[http://www.brest-fortress.by/?sec=21 Мемарыяльны комлекс «Брэсцкая крэпасць-герой»»"]</ref>.
 
Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]], з’явіўсяз'явіўся вынікам няздольнасці Расіі працягваць вайну, краіна знаходзілася ў стане эканамічнага крызісу. Старая армія распалася, новая не была створана.
 
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
 
{{Commons|Category:}}
{{Перадумовы і наступствы Першай сусветнай вайны}}
{{Брэсцкая крэпасць}}
 
[[Катэгорыя:Брэсцкі мір]]