Праўша: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Праўша, праварукі''' - чалавек, які найбольш лоўка выкарыстоўвае правую руку ў параўнанні...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:42, 30 лістапада 2014

Праўша, праварукі - чалавек, які найбольш лоўка выкарыстоўвае правую руку ў параўнанні з левай: ён будзе пісаць правай рукой, а таксама выкарыстоўваць дадзеную руку для асабістых патрэб, кулінарыі і гэтак далей. Згодна з рознымі даследаваннямі ад 85% да 90%[1] насельніцтва з'яўляюцца праўшамі, у той час як астатнія - ляўшамі. Вельмі нязначны працэнт насельніцтва можа выкарыстоўваць абедве рукі; чалавек з такой здольнасцю з'яўляецца амбідэкстрам.

Чаму праўшы складаюць большасць?

Цяпер не існуе агульнапрызнанай тэорыі, якая тлумачыць, чаму праварукасць з'яўляецца больш распаўсюджанай[1]. Нейралагічна, маторнымі навыкамі правага боку цела кіруе левае паўшар'е мозга, такім чынам даследчыкі мяркуюць, што тлумачэнне можа быць знойдзена ў адрозненнях паміж двумя паўшар'ямі мозга. Напрыклад, нядаўнія даследаванні высвятлілі, што праўшы, выкарыстоўваюць правы бок мозга, каб сканцэтравацца на ўсм вобразе, а левы - каб сканцэнтравацца на дэталях у межах вобраза[2]. Гэта назіраемае адрозненне, які і шмат якія іншыя, з'яўляюцца адзнакай праварукасці, але ясна не тлумачаць прычыну яе ўзнікнення.

Вядучая нага

Быць «праўшой» не заўсёды значыць, што вядучая нага знаходзіцца таксама на правым баку. Напрыклад, гуляючы ў футбол, шмат хто з людзей аддаюць перавагу выкарыстанню левай нагі замест правай нягледзячы на тое, што яны з'яўляюцца праварукімі[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б Psychology for A-level second edition, page 309
  2. BBC website
  3. Toddler Today website

Шаблон:Psych-stub