Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

Была выпраўлена памылка ў даце шлюбу.
(→‎Утварэнне Польскай дзяржавы: Была выпраўлена памылка ў даце шлюбу.)
(Была выпраўлена памылка ў даце шлюбу.)
== Утварэнне Польскай дзяржавы ==
[[Выява:Matejko_Christianization_of_Poland.jpg|thumb|right|250px|[[Ян Матэйка]], ''Прыход хрысціянства'']]
У 9–10 ст. на сучаснай тэрыторыі Польшчы жылі розныя заходнеславянскія плямёны, сярод якіх вылучаліся вісляне і паляне. Першыя займалі тэрыторыю з цэнтрам у [[Кракаў|Кракаве]], другія – з цэнтрам у [[Горад Гнезна|Гнезна]]. Менавіта паляне ў 10 ст. здолелі аб'яднаць вакол сябе сваіх суседзяў і паклалі пачатак дзяржавы, якая ад іх і празвалася Польшчай. Старажытныя легенды, запісаныя польскімі летапісцамі, распавядаюць пра князя Крака, у гонар якога быў названы горад [[Кракаў]], пра князя Папеля, які быў выгнаным за свае злачынствы. Існуюць легенды і пра Земавіта, сына хлебароба Пяста, па імі якога была названа першая гістарычная польская валадарская дынастыя. З нашчадкаў Пяста выйшаў [[князь]] [[Мешка I]] ([[960]]–[[992]]), першы гістарычна вядомы [[князь]]. Валоданні Мешка ўключалі ў сябе Вялікую Польшчу (вобласць рассялення палян), а таксама землі па сярэднім цячэнні [[Вісла|Віслы]]. У 9[[865|65965]] [[Мешка I|Мешка]] ажаніўся на дачцы чэшскага князя [[Баляслаў I|Баляслава I]] – Дабраве, а ў [[966]] – прыняў [[хрысціянства]] па заходнім абрадзе. Для таго, каб паслабіць залежнасць ад германскага [[імператар]]а, васалам якога [[Мешка I]] прызнаў сябе ў [[963]], польскі [[князь]] на падставе [[Дароўны акт|Дароўнага акту]] аддаў Польшчу пад заступніцтва [[Святы Прастол|Святога Прастола]]. У карысць [[Святы Прастол|Святога Прастола]] Польшча з гэтага часу плаціла штогадовую даніну – "лепту Св. Пятра".
 
Сын Мешка – [[Баляслаў Храбры]] ([[992]]–[[1025]]) працягнуў стварэнне польскай дзяржавы, аб'яднаўшы пад сваёй уладай усе польскія плямёны. У [[1000]] годзе ён заключыў дагавор з [[Атон I|Атонам I]] (германскім каралём, з [[962]] – імператарам свяшчэннарымскім), паводле якой стваралася самастойнае архібіскупства з цэнтрам у [[Горад Гнезна|Гнезна]]. Тым самым была пацверджана незалежнасць польскіх земляў ад імперыі. У [[1025]] годзе [[Баляслаў Храбры|Баляслаў]] прыняў каралеўскі тытул. Да таго часу Польшча ўяўляла сабою краіну з развітой сістэмай замкаў і гродаў, пачынае складацца і польскае [[рыцарства]] (milites), якое атрымлівала зямлю за службу князю, і nobiles – [[шляхта]].
Ананімны ўдзельнік