Новая Зеландыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 43:
|Заўвагі= <small>«[[God Save the Queen]]» выкарыстоўваецца ў якасці гімна на афіцыйных цырымоніях у прысутнасці манарха.</small>
}}
'''Новая Зеландыя''' ({{lang-en|New Zealand}}; [[Маоры, мова|маоры]] звычайна: ''Aotearoa'') — [[Геаграфія|геаграфічна]] ізаляваная [[Астраўная дзяржава|астраўная краіна]] ў паўднёвай частцы [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], бліжэйшымі да Новай Зеландыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы з'яўляюцца [[Новая Каледонія]] на паўначыпоўначы на адлегласці 1.500 км, [[Аўстралія]] на паўночным захадзе на адлегласці каля 1.600 км праз [[Тасманава мора]] і матэрыковая частка [[Антарктыда|Антарктыды]] на адлегласці амаль што 3.000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зеландыі размешчана на двух галоўных астравах — [[Паўночны востраў (Новая Зеландыя)|Паўночным]] і [[Паўднёвы востраў (Новая Зеландыя)|Паўднёвым]], а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх з'яўляюцца [[востраў Сцюарт]], [[Вялікі Бар'ерны востраў]] і [[астравы Чатэм]]. Сталіца — [[Горад Велінгтан|Велінгтан]]
 
Ні па геаграфічным, ні па [[Культура|культурным]] асаблівасцям Новую Зеландыю немагчыма адназначна аднесці да аднаго з [[кантынент]]аў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на [[Аўстралійская пліта|Аўстралійскай]], часкова на [[Ціхаакіянская пліта|Ціхаакіянскай]] літасферных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным [[Аб'яднанае каралеўства|брытанскіх]] каланістаў у еўрапейскім і карэннае насельніцтва [[маоры]] ў [[Палінезія|палінезійскім]] культурным поясе [[Акіянія|Акіяніі]].