Чырвоная Русь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
clean up, replaced: сьц → сц, калісці → калісьці, ага сабору → ага сабора (2), сьц → сц, калісці → калісьці using AWB
Радок 2:
'''Чырвоная Русь''' — традыцыйная назва некаторых усходнеславянскіх тэрыторый (пераважна [[Галічына|Галічыны]] і [[Валынь|Валыні]]), а таксама сучаснай [[Беларусь|Беларусі]], у [[Заходняя Еўропа|заходнееўрапейскіх]] крыніцах [[XVI стагоддзе|XVI]]—[[XIX стагоддзе|XIX]] стагоддзяў.
 
Тэрмін Чырвоная Русь пачаў ужывацца на Захадзе прыкладна тады ж, калі і [[Чорная Русь]], і працяглы час канкураваў з ім за «права» абазначаць адныя і тыя ж тэрыторыі. В. Насевіч мяркуе, што, магчыма, «калісьці было адно супрацьпастаўленне (белы — чорны ці белы — чырвоны), якое затым расшчапілася на два». Магчыма, упершыню назва Чырвоная Русь з'явілася ў «[[Хроніка Канстанцкага сабору|Хроніцы Канстанцкага сабору]]» [[Ульрых фон Рыхенталь|Ульрыха фон Рыхенталя]] ([[1420-я]] гады). Прычым мяркуючы па тым, што да яе быў аднесены [[Смаленск]], менавіта Чырвонай называлі тады тую частку Русі, якая ўваходзіла ў склад [[ВКЛ]], — задоўга да таго, як яе пачалі трывала называць [[Белая Русь|Белай]]. На карце [[Фра Маўра]] ([[1459]]) побач з Літвой знаходзілася не Белая, а менавіта Чырвоная Русь. У яе ўваходзілі нібыта і [[Кіеў]], і высунутая далёка на захад, у параўнанні з рэальнасцю, [[Разань]]. Паводле [[Ян Ласкі|Яна Ласкага]] ([[1514]]), чырвоныя русіны «знаходзяцца ў складзе [[Польшча|Каралеўства Польскага]] і Вялікага Княства Літоўскага». На глобусе [[1535]] года землі на поўдзень ад [[Жамойць|Жамойці]] названыя ''Plescovia Rubea'', гэта значыць «Чырвоная Пскоўшчына» (чытай: Чырвоная Русь). На карце Вопеля [[1566]] года паўночны край ''Rote Reussen'' дасягае [[Слуцк|Слуцка]]а і [[Капыль|Капыля]]. Такім чынам, менавіта Чырвоная Русь была першай з «каляровых» назваў, якую на Захадзе свядома ўжывалі для абазначэння ў тым ліку тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аднак ужо на [[Айхштэцкая карта|Айхштэцкай карце]] [[1491]] года ''Rubea Russia'' паказаная ў традыцыйным пазней значэнні «Галіцка–Валынская Русь».
 
У апісанні [[Сымон Старавольскі|Сымона Старавольскага]], польскага гісторыка і географа [[XVII ст.]], Чырвоная Русь ад поўдня межавала з [[Венгрыя]]й, [[Малдавія]]й, [[Бесарабія]]й, з поўначы — з [[Белая Русь|Белай Руссю]], якая ляжыць па-над рэкамі [[рака Стыр|Стыр]] і [[рака Прыпяць|Прыпяць]], з захаду — з [[Малая Польшча|Малой Польшчай]], з усходу — [[стэп]]амі [[Скіфія|Скіфіі]] і царствам [[Масковія|Масковіі]].
Радок 25:
[[Катэгорыя:Русь]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя рэгіёнывобласці Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі]]