Эдуард Спаведнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: X ст. → X ст. , Вестмінстар → Вэстмінстэр (4), і у → і ў, Файл: → Выява:, Вэстмінстэр → Вестмінстэр (6), using AWB
clean up, replaced: Вэстмінстэр → Вестмінстэр (6), мэтай → метай, метай → мэтай, ь ў → ь у, ды → і , чверц → чвэрц, Вестмінстэр → Вэс using AWB
Радок 36:
Пасля смерці Кнуда, у 1036 годзе ў Англію адправіўся малодшы брат Эдуарда Альфрэд, магчыма з мэтай паспрабаваць вярнуць карону. Аднак ён быў паланёны прыхільнікамі [[Гаральд I, кароль англійскі|Гаральда]], паза законнага сына Кнуда, які захапіў англійскі сталец. Альфрэда асляпілі і неўзабаве ён памёр.
 
Толькі ў 1041 годзе, калі каралём Англіі стаў [[Хардэкнуд]], адзінаўтробны брат Эдуарда, ён атрымаў запрашэнне вярнуцца на радзіму. Больш таго, Хардэкнуд не меў дзяцей і абвясціў Эдуарда спадчыннікам. 8 чэрвеня 1042 гады Хардэкнуд памёр. З яго смерцю спынілася [[Кнютлінгі|дацкая дынастыя]]. Дагэтуль ўу Англіі сфарміравалася грамадская думка на карысць рэстаўрацыі старой англасаксонскай дынастыі. Усяго праз некалькі дзён па смерці Хардэкнуда жыхары [[Лондан]]а абвясцілі Эдуарда каралём Англіі. Гэта тут жа прызнала ўся краіна, у тым ліку англа-дацкая ваенная арыстакратыя і [[эрл]]ы.
 
=== Пачатак уладарства ===
3 красавіка 1043 года ў [[ВінчэстарВінчэстэр, Англія|ВінчэстарыВінчэстэры]], сталіцы англасаксонскага каралеўства, Эдуард Спаведнік быў каранаваны на караля англійскага. Малады ўладар, які 25 гадоў правёў у выгнанні, зусім не ведаў краіну сваіх продкаў. Пагатоў, за час кіравання дацкай дынастыі ў Англіі сфарміравалася моцная ваенна-служылая арыстакратыя англа-дацкага паходжання, на чале якой стаялі буйныя магнаты, якія кантралявалі правінцыю каралеўства — [[Годвін Уэсекскі|Годвін]], эрл [[Уэсекс]]а, [[Леафрык]], эрл [[Мерсія|Мерсіі]], [[Сівард]], эрл [[Нартумбрыя|Нартумбрыі]]. У Эдуарда зусім не было прыхільнікаў ці трывалай апоры сярод англасаксонскай арыстакратыі. У выніку на працягу амаль усяго свайго кіравання Эдуарду даводзілася ўзгадняць свае дзеянні з магнатамі, найперш, Годвінам, а пазней — з яго сынам [[Гаральд II, каралём англійскім|Гаральдам]]. Аднак, кароль не стаў марыянеткай магнатаў, супраціўляўся іх ціску, спрабаваў праводзіць уласную палітыку і стварыць сабе сацыяльную апору ў краіне. Для гэтага ён актыўна прыцягваў на каралеўскую службу выхадцаў з Нармандыі і іншых рэгіёнаў Паўночнай Францыі, якім Эдуард даваў землі і дамагаўся іх прызначэнні на царкоўныя пасады (уключаючы [[архібіскуп]]а [[Кентэрберы]]йскага). Нармандскія радцы караля, аднак, выклікалі незадаволенасць англасаксонскай арыстакратыі. Апроч таго, Эдуард Спаведнік, праз сваю шчырую рэлігійнасць, веру ў дабрадзейнасці і аскетызм, меў значны палітычны аўтарытэт у Еўропе.
 
Першая палова ўладарства Эдуарда прайшла пад моцным уплывам англа-дацкіх эрлаў, першым чынам, Годвіна, эрла Уэсекса. У 1045 годзе кароль узяў шлюб з дачкой Годвіна [[Эдыта Уэсекская|Эдытай]], але ніякіх пачуццяў Эдуард да яе не меў, і, паводле папулярнага падання, застаўся цнатлівым да канца жыцця. Сістэма кіравання і палітычная эліта дзяржавы заставалася нязменнай з часоў Кнуда Вялікага, захоўваючы англа-дацкі ваенны характар. Хоць ужо напачатку свайго ўладарства Эдуард прыцягваў на службу нармандскіх [[рыцар]]аў, сведчанні «нармандскага засілля», пра якое кажуць апалагеты англасаксонскага роду Годвінаў, не пераканаўчыя, бо колькасць нармандцаў сярод сведак каралеўскіх хартый і ўказаў вельмі нязначная.