Leporillus conditor: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новы артыкул
(Няма розніцы)

Версія ад 14:50, 7 снежня 2014

Вялікі прутагнёздны пацук[1] (лац.: Leporillus conditor) — адзін з відаў грызуноў сямейства мышыных.

Вялікі прутагнёздны пацук
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leporillus conditor Sturt, 1848

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  585287
NCBI  253152
EOL  1179135
FW  348407

Даўжыня цела ад 14 да 20 см, хваста — 13—18 см, вага — ад 180 да 450 г[2]. Мех кароткі і густы карычневага колеру, пераходзіць на бруху ў белы. Морда доўгая і вострая, астатняя частка цела акруглай формы. Заднія канечнасці значна даўжэй пярэдніх. Доўгі, пакрыты валасамі, хвост з махрой на канцы.

Сілкуецца пераважна раслінным кормам, радзей дробнымі насякомымі. Грамадскія жывёліны, трымаюцца парами альбо групамі.

Размнажэнне адбываецца ў сязон даждоў. Самка нараджае ад 4 да 6 дзіцянятак. У год бывае некалькі памётаў.

Эндэмік Аўстраліі[3]. Натуральнае асяроддзе пасялення — сухая саванна.

Зноскі

  1. Поўная ілюстраваная энцыклапедыя. «Млекакормячыя». Кн. 2, с. 450 (руск.) — ISBN 978-5-465-01346-8.
  2. http://www.arkive.org/greater-stick-nest-rat/leporillus-conditor/
  3. http://www.arkive.org/greater-stick-nest-rat/leporillus-conditor/info.html