Баўдзіка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ спасылкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 2:
'''Баўдзіка''' (Boudicca, перакручаны [[Лацінская мова|лац]]. варыянт - Boudicea, Баўдзіцэя, памерла ў 61 г. н.э.) - правадырка [[Брыты|брыцкага]] племені [[Іцэны|іцэнаў]], кіраўніца паўстання супраць [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] ў [[Рымская Брытанія|Брытаніі]].
 
== Раннія гады ==
У 16-гадовым узросце Баўдзіка стала жонкай [[Прасутаг|Прасутага]] - правадыра племені іцэнаў. У 43 г. н.э. адбываецца ўварванне рымскага войска ў Брытанію па загаду імператара [[Клаўдзій|Клаўдзія]]. Іцэны дабраахвотна пераходзяць на бок рымлян, спадзяючыся тым самым захаваць сваю незалежнасць. Прасутаг робіць усё магчымае, каб захаваць на троне свой род і зрабіць спадчынніцамі сваіх дачок. Але ён урэшце вымушаны прызначць спадчыннікам [[Рымскі імператар|рымскага імператара]]. Гэта была звычайная практыка, да якой рымляне прымушалі залежныя народы: пры жыцці кіраўніка ўлада захоўвалася за ім, але пасля смерці анексіравалася Рымам. Становішча ўскладнялася тым, што ў Прасутага не было дзяцей мужчынскага полу, а ўлада на той час перадавалася толькі па мужчынскай лініі.
 
[[Тацыт]] апісвае Баўдзіку як жанчыну шляхетнага роду. Яна была высокая, стромкая, трымалася горда і незалежна. Яна не цярпела падхалімства і нізкапаклонства, вяла сябе свабодна і раскована. У яе былі доўгія прамыя вогнена-рудыя воласы да поясу. Калі яны ішла, яе валасы прыгожа раздзімаліся за ею, нібыта вайсковы сцяг. Голас быў высокі і рэзкі, а позірк пранізлівы і патрабавальны. Не кожны мог яго вытрымаць. Па слвоах Тацыта, яна была разумнейшая, чым звычайна бываюць жанчыны.
 
Рымляне ўжо актыўна засялялі землі іцэнаў, засноўвалі свае калоніі, ставіліся да мясцовых "варвараў" з пагардай. Калі Прасутаг памёр, Рым абвясціў землі іцэнаў анэксаванымі, казу разрабавалі рымскія салдаты, а маёмасць правадыра канфіскавалі, бо ён раней пазычаў вялікія сумы ў рымскага дзяржаўнаша дзеяча і філосафа - [[Сенека|Сенэкі]]. Калі мясцовыя жыхары запатрабавалі справядлівасці, Баўдзіку прылюдна высеклі бізунамі, а яе дачок згвалцілі.
 
== Паўстанне ==
Абураныя іцэны паўсталі. Незадаволеныя рымскай уладай прадстаўнікі іншых свабодных плямёнаў яшчэ задоўга да смерці Прастуага перасяліліся на востраў [[Англсі]] (цяпер востраў Мона), дзе знаходзілі прытулак розныя шляхетныя ўцекачы і друіды. Некаторы вопыт паўстання супраць рымлян ужо існаваў - напрыклад, правадыр германскага племені [[Херускі|херускаў]] [[Арміній]] здолеў прагнаць рымлян са сваіх земляў, [[Бітва ў Таўтэбургскім лесе|разбіўшы іх у Таўтэбургскім лесе]], у выніку чаго яны вымушаны былі пакінуць усе крэпасці ў Германіі. На гэты праклыд пазней арыентавалася і Баўдзіка.
 
Спачатку асноўнай мэтай паўстанцаў был горад [[Камуладунум]] ([[Колчэстэр]]). Жыхарамі авалодала паніка. Яны звярнуліся да пракуратара Карта Дэцыяна па дапамогу, але той прыслаў усяго 200 апалчэнцаў, якіх брыты хутка разбілі. Брыты ўзялі горад лёгка, за 2 дні, і вынішчылі ўсіх жыхароў. Асабістую нянавіць у іх вылікаў храм, прысвечаны імператару Клаўдзію. Ён быў абсалютна чужы кельцкай рэлігіі мясцовага насельніцтва, акрамя таго жрацы сабіралі з туземцаў высокія падаткі на ўтрыманне культу. Паводле дадзеных археолагаў, горад быў метадычна разбураны. Рымскі вайскавод [[Цэрыаліс]] пастрабаваў адбіць гэты фарпост, але быў разгромлены і збег у [[Галія|Галію]]. Тады ў Брытанію быў накіраваны вайскавод [[Гай Святоній]] каб абараніць заснаваны рымлянамі горад [[Ландзіній]] (цяперашні [[Лондан]]). Тым не меней, горад быў пакінуты войскам і большасцю жыхароў. Брыты ўзялі яго і спалілі, выразаўшы ўсё насельніцтва, якое не зышло з рымлянамі. Затым паўстанцы спустошылі горад [[Варуламій]] (цяперашні Сэнт-Олбанс). Усяго ў трох гарадах было знішчана каля 17 тыс. жыхароў. Людзей забівалі вычварэнскімі спосабамі. Шляхетных жыхароў, асабіста жанчын, асуджалі на пакутніцкую смерць, прыносячы ў ахвяру багіні перамогі - [[Андраста|Андрасце]]. Таксама, судзячы па археалагічным раскопкам, войскамі Баўдзікі быў разбураны горад [[Калева]].
Радок 16:
== Параза Баўдзікі ==
[[Image:boudiccastatue.jpg|thumb|left|200px|''Баўдзіка і яе дачкі'', скульптар - Thomas Thornycroft, standing near [[Westminster Millennium Pier|Westminster Pier]], London]]
Гай Святоній меў пад сваіх кіраўніцтвам 10 тыс. салдат. Ён размясціў свае войскі ў [[Вэст-Мідлэндс]], у вузкай [[Цясніна|цясніне]], якую зарасла хмызняком, - у выніку вораг мог атакаваць толькі з фронту. Раўніна была адкрытая, с таму Святоній асцерагаўся засады. Легіянеры сталі шчыльнымі радамі, іх падтрымлівала лёгкая конніца. Войска Боўдзікі было незлічоным - па розных дадзеных ад 80 тыс. да 230 тыс. Брыты былі настолькі ўпэўненыя ў перамозе, што ўзялі на поле бою сваіх жанчын, каб тыя засведчылі перамогу. Жанчыны сядзелі на вазах, а многія бегалі па беразе з распушчанымі валасамі і факеламі.
 
Баўдзіка прыехала на баявое поле на калясніцы, з двума дачкамі. Яна звярнулася да войска з прамовай, дзе абвясціла, што багі заўсёды былі за справядлівую помсту: ужо разбіты адзін легіён рымлян, а астатнія думаюць аб уцёках. Рымляне спужаюцца нават шуму і воклічу яе войска і рукапашнай бітвы. Яна - не каралева, а перш за ўсё пакрыўджаная жанчына, якая помсціць - хутчэй гатовая загінуць, чым быць рабыняй, і да таго ж заклікала сваіх людзей.
 
Гай Святоній звяртаўся да свайго войска з заклікам не прыдаваць значэння крыкам варвараў: у іх больш жанчын, чым салдат. Іх зброя грубая, яны няўмелыя войны, яны хутка здадуцца, як толькі адчуць меч і адвагу рымлян. Святоній заклікаў ісці шчыльнымі радамі, кідаць у ворагаў дроцікі, валіць іх на зямлю шчытамі і рубіць мячамі. Пасля слоў вайскавода легіянеры натхніліся, а Святоній паверыў у немінучы поспех.
 
Рымскія злучэнні не рухаліся з месца і, абаіпіраючыся на цясніну, выпускалі ў ворагаў стрэлы і дроцікі, а затым кінуліся на іх клінам. У цеснаце брыты не маглі выкарыстоўваць свае [[Баявая калясніца|калясніцы]], а мячамі яны не маглі дастаць рымлян, якія стаялі шчыльнымі радамі і натапырыліся коп'ямі. Самі варвары не ўжылі ніякай ваеннай хітрасці, яны дзейнічалі неразважна. Калі пасля вялікіх страт яны сталі адступаць, то шлях ім перагарадзілі іх жа ўласныя вазы. Бітва перарасла ў разню: рымляне вынішчалі ўсіх, нават жанчын. Паводле звестак рымскіх гісторыкаў (верагодна, значна перабольшаных) брыты згубілі каля 80 тыс. чалавек, рымляне - каля 400 [[Легіянер|легіянераў]] забітымі і столькі ж параненымі. Баўдзіка прыняла атруту і памерла, бачасы катастрафічную паразу свайго войска. Па іншых звестках, яна захварэла і памерла адразу ж пасля бітвы.
 
Імператар Нерон прыняў рашэнне павялічыць кантынгент рымскага войска ў Брытаніі, скараціўшы пры гэтым гарнізоны на іншых межах.
Радок 28:
== Спасылкі ==
* [http://all-generals.ru/index.php?id=1614 Королева иценов. Предводительница антиримского восстания в Британии (русск)]
 
{{няма катэгорый}}