Іосіф Вісарыёнавіч Сталін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Адкат версіі 1867658 аўтарства 2604:180:1:0:0:0:4A2A:C7B7 (размова)
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:JStalin Secretary general CCCP 1942.jpg|thumb|right|Іосіф Сталін (1942)]]
'''Іосіф Вісарыёнавіч Сталін''' сапр.: '''Джугашвілі''' ({{lang-ka|იოსებ ჯუღაშვილი}}; [[{{ДН|21 снежня]] [[|12|1878]]}}, [[Горад Горы|Горы]], [[Тыфліская губерня]], [[Расійская Імперыя]]  [[{{ДС|5 сакавіка]] [[|3|1953]]}}, [[Кунцэва]], [[РСФСР]], [[СССР]])  — савецкі дзяржаўны, палітычны і вайсковы дзеяч. Генеральны сакратар Цэнтральнага Камітэта [[УКП(б)|Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў)]] (з [[1922]]), кіраўнік савецкага ўрада (Старшыня Савета Народных Камісараў з [[1941]], Старшыня Савета Міністраў СССР з [[1946]]), генералісімус Савецкага Саюза ([[1945]]).
 
== Дзяцінства і юнацтва ==
Іосіф Джугашвілі нарадзіўся ў грузінскім горадзе Горы ў сям'і шаўца. Скончыў Гарыйскае духоўнае вучылішча (1894). Вучыўся ў Тыфліскай духоўнай семінарыі, з якой у 1899  г. быў выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць.
 
== Рэвалюцыйная дзейнасць ==
У [[1898]]  г. уступіў у Тыфліскую арганізацыю [[РСДРП]]. Вёў партыйную работу ў Закаўказзі, [[Петраград]]зе. У 1901  г. быў арыштаваны і сасланы ў Іркуцкую губерню, адкуль уцёк. 3 1904  г. да Лютаўскай рэвалюцыі 1917  г. вёў прафесійную рэвалюцыйную дзейнасць. Бальшавіком з'яўляўся з 1903  г. У 1906  г. (упершыню) выбраны ад Тыфліскай арганізацыі дэлегатам на IV (Аб'яднаўчы) з'езд РСДРП. Не раз цярпеў пераслед ад царскіх ўладаў. У 1912  г. на VI (Пражскай) Усерасійскай канферэнцыі завочна кааптаваны ў ЦК і Рускае бюро ЦК РСДРП.
 
У сакавіку 1917 вярнуўся са ссылкі ў Петраград, уведзены ў Бюро ЦК РСДРП(б) і рэдакцыю газеты «Правда». На VII (Красавіцкай) Усерасійскай канферэнцыі РСДРП(б) абраны членам ЦК (выбіраўся членам ЦК на VI—XIX з'ездах партыі). На VI з'ездзе РСДРП(б) (ліпень—жнівень 1917) выступіў са справаздачным дакладам ЦК, абраны членам вузкага складу ЦК, член Палітбюро ЦК для кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем.
 
== Падчас Грамадзянскай вайны ==
На II Усерасійскім з'ездзе Саветаў (25—27.10(7—9.11).[[1917]]) Сталін быў абраны членам ВЦВК (выбіраўся членам ВЦВК на ўсіх наступных з'ездах, быў членам Прэзідыума ВЦВК) і зацверджаны наркомам па справах нацыянальнасцей (1917—22), адначасова з 1919 нарком дзяржаўнага кантролю, а пасля яго рэарганізацыі (1920)  — нарком РСІ. У маі 1918  г. быў прызначаны СНК кіраўніком харчовай справы на поўдні Расіі з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. У час [[Грамадзянская вайна ў Расіі|Грамадзянскай вайны]] і ваеннай інтэрвенцыі 1918—20 гг. Сталін па даручэнні ЦК партыі выконваў адказную работу ў партыйных, савецкіх і ваенных органах: уваходзіў у склад РВС Рэспублікі і РВС Заходняга, Паўднёвага і Паўднёва-Заходняга франтоў, быў прадстаўніком ВЦВК у Савеце Рабоча-сялянскай абароны. У маі 1919  г. быў накіраваны ў Петраград для аказання дапамогі мясцовым партыйным, савецкім і ваенным арганізацыям у абароне горада ад наступлення арміі Юдзеніча, удзельнічаў у арганізацыі ваенных дзеянняў супраць войск Дзянікіна. На X з'ездзе РКП(б) (сакавік 1921) Сталін выступіў з дакладам «Чарговыя задачы партыі ў нацыянальным пытанні». Удзельнічаў у камісіях ВЦВК па выпрацоўцы праекта першай Канстытуцыі Расійскай Савецкай Рэспублікі, распрацоўцы федэратыўнага ўпарадкавання РСФСР.
 
== Прыход да ўлады ==
[[3 красавіка]] [[1922]]  г. на пленуме ЦК РКП(б) Сталін быў зацверджаны Генеральным сакратаром ЦК партыі (на гэтай пасадзе знаходзіўся больш за 30 гадоў). У пачатку 1920-х гг. займаў шэраг буйных пасад у партыі і дзяржаве, зрабіўся уплывовай палітычнай фігурай у краіне. Ён уваходзіў у склад Палітбюро, Аргбюро і Сакратарыята ЦК (фактычна кіраваў працай двух апошніх), узначальваў камісію Палітбюро ЦК па падрыхтоўцы аб'яднання савецкіх рэспублік у саюзную дзяржаву, старшынстваваў ад ЦК партыі ў УНК-АДПУ (член калегіі). Прымаў удзел у кангрэсах [[Камінтэрн]]а.
 
[[У. Ленін]] у «Пісьме да з'езда» (снежань 1922) даў усебаковую характарыстыку шэрагу членаў ЦК, у т.л. і Сталіну. Адносячы Сталіна да ліку выдатных дзеячаў партыі, Ленін разам з тым выказаў асцярогу, ці здолее Сталін, які сканцэнтраваў у сваіх руках бязмежную ўладу, «заўсёды дастаткова асцярожна карыстацца гэтай уладай». Ленін прапаноўваў абдумаць спосаб перамяшчэння Сталіна з пасады Генеральнага сакратара і вылучыць іншага чалавека, які «ва ўсіх іншых адносінах адрозніваецца ад таварыша Сталіна толькі адной перавагай, іменна, больш цярпімы, больш лаяльны, больш ветлівы і больш уважлівы да таварышаў, менш капрызнасці і г.д.». На XIII з'ездзе РКП(б) (май 1924) гэтае «Пісьмо» было зачытана, але не на з'ездзе, а па дэлегацыях; тады ж было прынята рашэнне не публікаваць яго ў адкрытым друку (поўнасцю надрукавана толькі ў 1956). Прымаючы пад увагу вастрыню барацьбы за ўладу ў бальшавіцкім кіраўніцтве, Сталіна пакінулі на пасадзе Генеральнага сакратара ЦК як кампрамісную на той момант фігуру, якую да таго ж дзеячы партыі Р. Зіноўеў і Л. Каменеў спадзяваліся трымаць на другараднай ролі. У той жа час дэлегаты XIII з'езда па заслугах ацанілі, што Сталін паказаў сябе валявым і верным абаронцам курсу партыі на ўсталяванне і ўмацаванне першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы ([[СССР]]), як найбольш рэальная заслона ад дамаганняў на ўладу Л. Троцкага.
 
== На чале Савецкай дзяржавы ==
У красавіку [[1923]]  г. на XII з'ездзе РКП(б) Сталін у арганізацыйнай справаздачы ЦК прапанаваў узмацніць ролю ўлікова-размеркавальнага аддзела ЦК па фарміраванні наменклатуры ўліку і размеркавання пасад і кадраў, бо, на яго думку, «гэта найбольш рэальны сродак трымаць у руках партыі ўсе ніці гаспадаркі і савецкі апарат». У 1924 надрукаваны працы Сталіна «Аб асновах ленінізму», «Трацкізм ці ленінізм?», у 1925  — «Кастрычніцкая рэвалюцыя і тактыка рускіх камуністаў», у 1926  — «Да пытанняў ленінізму» і інш. Мэтай тэарэтычных пошукаў Сталіна было аб'яднаць дактрыну марксізму-ленінізму з пракгыкай умацавання дзяржаўнай улады з улікам нацыянальных умоў, асаблівасцей і інтарэсаў Савецкага Саюза. Сталін вылучыў з прац Леніна шэраг ідэй, якія сталі тэарэтычнай платформай гэтай улады. Адна з цэнтральных ідэй  — дыкгатура. Сутнасць пралетарскай рэвалюцыі і ленінізму Сталін звёў да неабхрднасці дыктатуры пралетарыяту. Ён лічыў, што ў сістэме дьпсгатуры пралетарыяту кіраўніком дзяржавы можа быць толькі камуністычная партыя. Аднак у канчатковым выніку дыктатура пралетарыяту звялася да дыктатуры партыйнага апарату, паколькі, ён на думку Сталіна, аказаўся «лепшым апаратам з усёй сістэмы пралетарскай дыктатуры». Маштабы гэтага ўладарання былі ўсеахопныя, «пачынаючы з падаўлення класавых ворагаў і канчаючы пытаннямі канапель, лёну, свінагадоўлі». Намаганнямі Сталіна склалася прагматычнае і кананічнае выкарыстанне асобных цытат з ленінскай спадчыны. 3 1924 імя Леніна стала служыць ідэалагічным прыкрыццём тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраўніцтва, хаця сцвярджалася, што працягваецца ленінскі курс на пабудову сацыялізму ў адной краіне  — Расіі і потым у Савецкім Саюзе. Сталін тэарэтычна і арганізацыйна ўзначаліў і павёў барацьбу супраць поглядаў, апазіцыйных да кіруючай большасці партыі: «новай апазіцыі», Троцкага, Зіноўева, т.зв. правага ўхілу ў УКП(б). У выніку яго аўтарытэт і ўплыў у партыі выраслі. Яго 50-гадовы юбілей у 1929 праходзіў пад знакам: «Сталін  — гэта Ленін сягоння». У канцы 1920  — пач. 1930-х гг. пад кіраўніцтвам Сталіна разгарнулася кампанія па выяўленні «шкодніцтва» ў народнай гаспадарцы і сістэме кіравання. 3 1928  г. Сталін адстойваў неабходнасць выкарыстання надзвычайных мер адміністрацыйнага ціску ў вёсцы дзеля пераадолення збожжанарыхтоўчага крызісу. Надзвычайныя меры ён лічыў універсальным спосабам вырашэння гаспадарчых праблем.
 
Восенню [[1929]]  г. па ініцыятыве Сталіна быў узяты курс на «вялікі пералом»: рэзкае павышэнне паказчыкаў пяцігадовага плана індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Нэп быў «выкінуты к чорту». У выніку ўсталявання камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай і ўсім грамадствам Сталін выйшаў і з-пад кантролю партыі. Вакол Сталіна стварыўся арэол абсалютна бязгрэшнага правадыра, пачаў фарміравацца культ яго асобы. Калі на лютаўска-сакавіцкім (1937) пленуме ЦК УКП(б) канчаткова была адхілена ад улады група Бухарына—Рыкава, усталяванне ўсеўладдзя Сталіна ў партыі і дзяржаве завяршылася. Пачаліся масавыя палітынныя рэпрэсіі супраць савецкіх, партыйных і ваенных кадраў, творчай інтэлігенцыі. Жорсткую барацьбу з «класавым ворагам і яго агентурай» Сталін абгрунтоўваў тэзісам пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры будаўніцтва сацыялізму. 3 імем Сталіна звязана беспрэцэдэнтная канцэнтрацыя дзяржаўнай улады ў руках партыйнага апарату, зрастанне партыйнай і дзяржаўнай бюракратыі, стварэнне партыі-дзяржавы. Ён сцвярджаў манаполію ў краіне адзінай Камуністычнай партыі, а ўсякую спробу стварэння іншай партыі лічыў небяспекай. Партыю ён рэальна ператварыў у інструмент улады, «своеасаблівы ордэн мечаносцаў унутры дзяржавы». Гэта тэарэтычнае палажэнне, напісанае Сталінам у 1921  г., апублікавана толькі ў 1947  г., калі культ яго асобы дасягнуў апагея. Праз моцную ўладу Сталін імкнуўся за кароткі тэрмін стварыць эканамічна і палітычна моцную дзяржаву і даволі мэтанакіравана вырашаў гэту задачу, абапіраючыся ў асноўным на сілавыя метады. Дыкгатарскія метады Сталіна капіраваліся і тыражаваліся пераважнай болыішсцю партыйных і дзяржаўных дзеячаў у цэнтры і на месцах. У пач. 1930-х гг. сфарміраваўся магутны, строга цэнтралізаваны адміністрацыйна-палітычны апарат прымусу, які быў выкарыстаны Сталінам як сродак барацьбы за ўстанаўленне і ўмацаванне яго неабмежаванай улады. Сталін вёў жорсткую барацьбу супраць еўрапейскай сацыял-дэмакратыі, называючы яе «сацыял-фашызмам». 3 1941 Сталін адначасова з пасадай Генеральнага сакратара ЦК партыі быў старшынём СНК СССР (з 1946 Савет Міністраў).
 
== Падчас Другой сусветнай вайны ==
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны Сталін кіраваў дзейнасцю па ўмацаванні абараназдольнасці краіны. Ён дапусціў сур'ёзны пралік у ацэнцы тэрмінаў магчымага нападу нацысцкай Германіі на СССР, што мела цяжкія наступствы ў першыя месяцы вайны; у далейшым цвёрда кіраваў падзеямі. 30 чэрвеня [[1941]]  г. Сталін быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта абароны, 19 ліпеня 1941  — Наркомам абароны СССР, 8 жніўня 1941  — Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі СССР. Пад яго кіраўніцтвам здабыта перамога савецкага народа ў [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]]. Як кіраўнік Савецкага ўрада, Сталін у час вайны быў адным з арганізатараў антыгітлераўскай кааліцыі і ўдзельнічаў у канферэнцыях кіраўнікоў урадаў трох дзяржаў  — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі ў Тэгеране (1943), Ялце (1945) і Патсдаме (1945).
 
== Ацэнкі дзейнасці ==