Міжзем’е: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 52 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q79734 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
<div style="{{float right}}">{{Карта Міжзем'я}}</div>
'''Міжзем'е''' - кантынет у [[Свет Арды|Ардзе]], сусвеце, які прыдумаў і апісаў у сваіх кнгіах «[[Сільмарыліян]]», «[[Уладар пярсцёнкаў]]», «[[Хобіт, альбо туды і назад|Хобіт]]» пісьменнік [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж.Р.Р.Толкін]].
'''Міжзе́м'е''' ({{lang-en|Middle-earth}}; '''Сярэдзінная зямля''') — [[месца дзеяння]] ў [[Выдуманы сусвет|выдуманым сусвеце]] [[легендарыум]]а [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р. Р. Толкіна]]. У Міжзем'і цалкам разгортваюцца падзеі «[[Хобіт, або Туды і назад|Хобіта]]» і «[[Уладар Пярсцёнкаў|Уладара Пярсцёнкаў]]» і часткова — «[[Сільмарыліён]]а» і «[[Няскончаныя паданні|Няскончаных паданняў]]». Міжзем'е — цэнтральны кантынент выдуманага сусвету, а не назва ўсяго свету Толкіна, як памылкова лічаць некаторыя.
 
Толкін падрыхтаваў некалькі карт Міжзем'я і асобных яго абласцей, дзе адбываюцца падзеі яго твораў. Не ўсе яны былі апублікаваны пры жыцці. Асноўнымі картамі былі тыя, што былі апублікаваны ў «Хобіце», «Уладары Пярсцёнкаў», «Сільмарыліёне» і «Няскончаных паданнях». Большасць падзей Першай Эпохі адбывалася на субкантыненце Белерыянд, які ў канцы таго перыяду пайшоў пад ваду. Блакітныя Горы на правым краю карты Белерыянда — гэта тыя ж Блакітныя Горы, якія з'яўляюцца ў левым верхнім вугле карты Міжзем'я ў Другой і Трэцяй Эпохах. Карты Міжзем'я Толкіна ахопліваюць толькі невялікую частку свету: не паказаны значныя часткі Руна і [[Харад]]а, а таксама іншыя кантыненты.
{{Кнігі пра Міжзем'е}}{{Свет Міжзем'я}}
 
Толкін не раз адзначаў, што Міжзем'е знаходзіцца [[Арда|на нашай Зямлі]]<ref name="interview">[http://www.lordotrings.com/interview.asp Interview with J.R.R. Tolkien].</ref> (дакладней, «знаходзілася» ў далёкім мінулым). Ён казаў пра гэта і ва «Уладары пярсцёнкаў»<ref>Fellowship of the Ring, «Prologue» and Appendix D.</ref>, і ў лістах.<ref>Tolkien, Letters, ed. Humphrey Carpenter, nos. 151, 165, 183, 210, 211, 212, 294, 325.</ref> Паводле яго слоў, [[Трэцяя Эпоха]] завяршылася прыкладна шэсць тысяч гадоў назад.<ref>Letters, no. 211.</ref> Наваколлі Шыра — гэта цяперашняя Паўночна-Заходняя Еўропа ([[Хобітан]], напрыклад, размешчаны на той жа шыраце, што і Оксфард).<ref>Letters, no. 294.</ref> Зрэшты, у адказах на некаторыя лісты ён адклікаўся пра свае гісторыі як пра «іншую рэальнасць» (secondary or sub-creational reality, secondary belief).<ref>Letters, nos. 180, 200, 328.</ref> Падчас інтэрв'ю ў студзені 1971 года, калі яго спыталі, ці можна лічыць, што апісанае ім адбывалася ў іншую эпоху, ён адказаў: «Не… на іншым узроўні ўяўлення — так».<ref name="interview" /><ref>Rico Abrahamsen. Webwork by Varda. [http://valarguild.org/varda/Tolkien/encyc/papers/dreamlord/stages/stages_of_imagination.htm#24 «Stages of Imagination»].</ref> Тым не менш ён пацвердзіў, што дзеянне адбываецца на Зямлі; параўноўваючы Мідгард і Міжзем'е, ён сказаў: «Так, гэта адно і тое ж слова. Большасць людзей робяць памылку, лічачы, што Міжзем'е — гэта іншы свет ці іншая планета, як у навуковай фантастыцы, але гэта проста старамоднае слова, якое пазначае свет у якім мы жывём і які ўяўляўся акружаным Акіянам».<ref name="interview" /> У канцы 1971 года ён ізноў пацвердзіў, што апісанае ім — гэта «кароткі эпізод у гісторыі» Зямлі.<ref>Letters, nos. 325, 328, and p 457.</ref>
 
== Геаграфія ==
Міжзем'е ўяўляе сабой вялікі кантынент з працяглай берагавой лініяй на захадзе, якая паступова адхіляецца на паўднёвы ўсход. Берагі Міжзем'я абмываюцца Вялікім Морам (акіянам). На поўначы воды мора ўтвараюць замярзальны заліў [[Форахел]], агароджаны ланцугамі Блакітных гор, на поўдні — [[Белфалас]], на берагах якога знаходзіцца гондарскі порт Пеларгір і магутны замак Дол-Амрат, яшчэ далей на поўдзень — [[Умбар]], цытадэль [[карсар]]аў. У заліве Лун стаіць эльфійскі горад-порт [[Шэрыя Гавані]] — адзіны, адкуль караблі адпраўляюцца ў [[Валінар]]. У Вялікае мора ўпадаюць рэкі Ізен (Ангрэн), Брендывайн (Барандуін) і Андуін.
 
Кантынент рассечаны напалам хрыбтом пад назвай [[Імглістыя горы]], на поўначы якіх знаходзіцца [[Ангмар]]. Ля заходняга падножжа гор стаіць [[Рывендэл]]. На захад ад хрыбта размешчаны лясістыя раўніны Арнара і Эрыядара, з якімі на поўдні мяжуе [[Шыр]]. На ўсход ад хрыбта ляжаць гандлёвыя гарады [[Дэйл, Міжзем'е|Дэйл]] і [[Эсгарот]] на берагах Доўгага возера, вотчына Бардынгаў, а таксама вялікае царства гномаў [[Эрэбар]]; [[Адзінокая Гара]]. Ля паўднёвых адгор'яў Імглістых гор знаходзіцца лес [[Фангарн]], на поўнач ад яго — [[Лотлорыэн]], а на паўднёвым захадзе — [[Ізенгард]], цытадэль [[Саруман]]а.
 
З паўночна-ўсходніх адгор'яў [[Імглістыя горы|Імглістых гор]] сцякае рака [[Андуін]], якая працякае праз стэпы [[Рохан]]а. Далей рака цячэ праз Анорыэн і [[Ітыліэн]], аддзяляючы Гондар ад захопленага Мордарам Ітыліэна, і ўпадае ў Вялікае Мора ў раёне [[Белфалас]]а. На яе правым беразе ляжыць каралеўства паўднёвых дунэдайн [[Гондар]] са сталіцай у горадзе-крэпасці [[Мінас Тырыт]], прама на рацэ стаіць гондарская крэпасць [[Асгіліят]]. На левым беразе, на ўсход ад ракі цягнецца ланцужок Папялістых гор, якія адразаюць ад усяго свету [[Мордар]], краіну оркаў і цёмнага ўладара [[Саўран]]а. На поўдзень ад [[Гондар]]а і [[Мордар]]а ляжыць гарачая, пустынная краіна [[Харад]].
 
Усход Міжзем'я мала вывучаны і населены, галоўным чынам, качавымі плямёнамі [[істэрлінг]]аў, якія насяляюць стэпы на ўсход ад Рохана і на паўднёвы ўсход ад Доўгага возера, на берагах унутранага [[мора Рун]].
 
Тэрыторыя, якая ахопліваецца картай (створанай самім аўтарам) — прамавугольнік прыблізна 2000 на 1400 міль. Гэта прыкладна 7 млн км² (калі не ўлічваць моры, то гэта адпавядае тэрыторыі [[Еўропа|Еўропы]]).
 
== Легендарыум ==
* «[[Хобіт, або Туды і назад]]» (1939)
* «[[Уладар пярсцёнкаў, раман|Уладар пярсцёнкаў]]»
** «[[Звяз пярсцёнка]]»
** «[[Дзве крэпасці]]»
** «[[Вяртанне караля]]»
* «[[Сільмарыліён]]» (пад рэдакцыяй Крыстафера Толкіна)
* «[[Дзеці Хурына]]»
* «[[Прыгоды Тома Бамбадзіла]]»
 
{{зноскі}}
{{Кнігі пра Міжзем'е}}{{Свет Міжзем'я}}
{{Свет Міжзем'я}}
 
[[Катэгорыя:Міжзем'е]]