Розніца паміж версіямі "Фанема"

18 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
др
арфаграфія
др
др (арфаграфія)
'''Фанема''', — [[гук мовы]], разгляданыякі разглядаецца ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ект вывучэння [[фаналогія|фаналогіі]].
 
Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).
Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — [[алафон]]ах гэтай фанемы.
 
Сярод алафонаў звычайна вылучаецца '''асноўны''' або '''тыповы''' алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоваўумоў.
 
Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як '''варыянты''' фанемы, або як яе '''варыяцыі'''.
 
'''Варыянт''' фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай [[наменклатура|наменклатуры]] ў гэтым пытанні.
 
Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанемы» і «варыянт фанемы» ўжываюцца ўзаемазаменнаўзаемазамяняльна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанемы — '''моцны варыянт''', усе іншыя прадстаўнікі — '''слабыя варыянты'''.
 
Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў [[ЛФШ]], дзе тэрміну «варыянт» адпавядае тэрмін '''адценне фанемы'''. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванне фанемы, вылучаюць '''камбінаторныя варыянты''' (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і '''пазіцыйныя варыянты''' (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.