Розніца паміж версіямі "Дзяржаўная Траццякоўская галерэя"

дапаўненне
(дапаўненне)
|заснаваны = 1856
|наведвальнікі =
|дырэктар = [[{{нп3|Ірына Лебядзева]]Уладзіміраўна Лебедзева|Ірына Лебедзева|ru|Лебедева, Ирина Владимировна}}
|месцазнаходжанне = Расія: [[Горад Масква|Масква]], [[{{нп3|Лаўрушынскі завулак]]||ru|Лаврушинский переулок}}, 10
|lat_dir = N |lat_deg = 55 |lat_min = 44 |lat_sec = 28.79
|lon_dir = E |lon_deg = 37 |lon_min = 37 |lon_sec = 13.31
|Commons = State Tretyakov Gallery
}}
'''Дзяржаўная Траццякоўская галерэя''', ''ДТГ'' ({{lang-ru|Государственная Третьяковская галерея}}) — мастацкі музей у [[Горад Масква|Маскве]], заснаваны ў [[1856]] годзе купцом [[Павел Міхайлавіч Траццякоў|Паўлам Траццяковым]], які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI - — пачатку XX ст» ({{нп3|Лаўрушынскі завулак||ru|Лаврушинский переулок}}, в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Ilja Jefimowitsch Repin 011.jpg|thumb|right|180px|[[Ілля Яфімавіч Рэпін|І. Я. Рэпін]], Партрэт [[Павел Міхайлавіч Траццякоў|Паўла Міхайлавіча Траццякова]]]]
Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867  г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.
 
У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. [[15 жніўня]] [[1893]] адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».
 
Галерэя знаходзілася ў доме, які сям'я Траццяковых набыла яшчэ ў [[1851]] годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з'явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў [[1900]]—[[1903]] гадах архітэктарам {{нп3|Васіль Мікалаевіч Башкіраў|В. М. Башкіравым|ru|Башкиров, Василий Николаевич}} па малюнках мастака [[Віктар Міхайлавіч Васняцоў|В. М. Васняцова]]. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар {{нп3|Аляксандр Міхайлавіч Калмыкоў|А. М. Калмыкоў|ru|Калмыков, Александр Михайлович}}.
 
== Літаратура ==