Вакуоля: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 1:
[[Выява:biological_cell.svg|thumb|300px|Структура эўкарыятычнай клеткі. Вакуоль пад нумарам 10]]
'''Вакуоля'''<ref>Напісанне паводле {{крыніцы/БЭ|3}}</ref> (ад {{lang-la|Vacuus}} - пусты) — невялікая, пераважна шарападобная, паражніна ў жывёльных і раслінных клетках або аднаклетачных арганізмах. У клетках шэрага мнагаклетачных бесхрыбтовых ([[губкі]], кішачнаполасцевыя, некаторыя [[малюскі]]), здольных да ўнутрыклетачнага стрававання, і ў целе некаторых аднаклетачных арганізмаў (найпрасцейшых) утвараюцца стрававальныя вакуолі, якія змяшчаюць стрававальныя ферменты. У вышэйшых жывёл стрававальныя вакуолі ўтвараюцца ў адмысловых клетках - фагацытах. У іншых клетках вакуолі ўтрымліваюць солі, [[ферменты]] і прадукты абмену рэчываў ([[тлушчы]] і г.д.). У многіх аднаклетачных арганізмаў ёсць таксама скарачальныя, або пульсавальныя вакуолі, якія перыядычна выкідваюць сваё змесціва ў навакольнае асяроддзе. У найпрасцейшых скарачальныя вакуолі - гэта галоўным чынам апарат, які рэгулюе [[асматычны ціск]], а таксама служыць для вывядзення з арганізма прадуктаў распаду.
Вакуолі раслін напоўнены бясколерным або афарбаваным клетачным сокам. [[Цытаплазма]] адасоблена ад вакуолі ліпоідна-бялковай паўпраніцальнай мембранай. Рэчывы, раствораныя ў клетачным соку вакуолі раслін (цукры, [[поліцукрыды]], [[алкалоіды]], дубільныя рэчывы, пігменты, некаторыя солі і іншыя), выклікаюць праз [[осмас]] паступленне ў клетку пажыўных рэчываў і вады і ствараюць механічнае напружанне клетак і тканак - тургар.
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|3}}
* {{ВТ-ЭСБЕ|Вакуоля, в ботанике}}▼
* {{ВТ-ЭСБЕ|
== Спасылкі ==
|