Хіюмаа: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 35:
== Гісторыя ==
Першыя людзі трапілі на востраў Хіюмаа прыкладна ў 5 тысячагоддзі да н. э. Тут яны сяліліся сезонна, займаліся [[рыбалоўства]]м і [[паляванне]]м на [[Сапраўдныя цюлені|цюленяў]]. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. пачалі ладзіцца пахавальні ў каменных [[Магіла|магільнях]], што можа ўскосна сведчыць пра ўзнікненне сталых паселішчаў. [[Археалогія|Археалагічныя]] знаходкі сведчаць, што палеткі [[земляробства|земляробаў]] з'явіліся толькі ў [[11 стагоддзе|XI]] - [[12 стагоддзе|XII]] стст. н. э.
Першая [[пісьмо]]вая ўзгадка пра Хіюмаа была зроблена толькі ў [[1227]] г., калі [[Маанзундскі архіпелаг]] быў заваяваны [[Немцы|нямецкімі]] [[Лівонскі ордэн|рыцарамі-мечнікамі]]. У [[1254]] г. востраў падзелены паміж Лівонскім аддзелам [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] і Эзэль-Вікскім [[біскупства]]м. У пачатку [[16 стагоддзе|XVI]] ст. астравіцяне моцна пацярпелі ад эпідэміі [[чума|чумы]]. У [[1559]] г. востраў апынуўся пад кіраваннем [[Данія|дацкага]] караля. У [[1563]] г. быў захоплены шведамі. Другая палова XVI - пачатак [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. вядомы ў [[гісторыя|гісторыі]] Хіюмаа як "шведскі век". На востраве існавалі як [[эстонцы|эстонскія]], так і [[Балтыйскія шведы|шведскія]] паселішчы, здабывалася [[галіт|соль]], працавала [[шкло|шкляная]] [[мануфактура]].
== Спасылкі ==
|