Хіюмаа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Першыя людзі трапілі на востраў Хіюмаа прыкладна ў 5 тысячагоддзі да н. э. Тут яны сяліліся сезонна, займаліся [[рыбалоўства]]м і [[паляванне]]м на [[Сапраўдныя цюлені|цюленяў]]. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. пачалі ладзіцца пахавальні ў каменных [[Магіла|магільнях]], што можа ўскосна сведчыць пра ўзнікненне сталых паселішчаў. [[Археалогія|Археалагічныя]] знаходкі сведчаць, што палеткі [[земляробства|земляробаў]] з'явіліся толькі ў [[11 стагоддзе|XI]] - [[12 стагоддзе|XII]] стст. н. э.
 
Першая [[пісьмо]]вая ўзгадка пра Хіюмаа была зроблена толькі ў [[1227]] г., калі [[Маанзундскі архіпелаг]] быў заваяваны [[Немцы|нямецкімі]] [[Лівонскі ордэн|рыцарамі-мечнікамі]]. У [[1254]] г. востраў падзелены паміж Лівонскім аддзелам [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] і Эзэль-Вікскім [[біскупства]]м. У пачатку [[16 стагоддзе|XVI]] ст. астравіцяне моцна пацярпелі ад эпідэміі [[чума|чумы]]. У [[1559]] г. востраў апынуўся пад кіраваннем [[Данія|дацкага]] караля. У [[1563]] г. быў захоплены шведамі. Другая палова XVI - пачатак [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. вядомы ў [[гісторыя|гісторыі]] Хіюмаа як "шведскі век"., Накалі на востраве існавалі як [[эстонцы|эстонскія]], так і [[Балтыйскія шведы|шведскія]] паселішчы, здабывалася [[галіт|соль]], працавала [[шкло|шкляная]] [[мануфактура]].
 
Падчас [[Паўночная вайна, 1700—1721|Вялікай Паўночнай вайны]] ў [[1710]] г. востраў Хіюмаа трапіў у склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У [[1781]] г. частка шведскага насельніцтва была выслана на тэрыторыю [[Украіна|Украіны]]. Дзякуючы блізкасці да [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбург]] востраў хутка развіваўся як [[прамысловасць|прамысловы]] і [[Верф|суднабудаўнічы]] цэнтр. У [[1913]] г. была праведзена [[электрычнасць]].
 
З [[1918]] г. Хіюмаа ў складзе [[Эстонія|Эстоніі]]. У [[20 стагоддзе|XX]] ст. на востраве дзейнічалі ваенна-марскія базы. З [[1990]] г. святкуецца дзень хіюмаанцаў.
 
== Спасылкі ==