Розніца паміж версіямі "Санскрыт"

12 068 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
дапаўненне з ru:Санскрит і be-x-old:Санскрыт
др (афармленне)
(дапаўненне з ru:Санскрит і be-x-old:Санскрыт)
|колькасць носьбітаў = 14000 (2001 г.)
|катэгорыя=[[Мовы Еўразіі]]
|класіфікацыя = [[Індаеўрапейскія мовы|Індаеўрапейская]]
[[Індаеўрапейскія мовы|Індаеўрапейская сям'я]]
: [[Індаіранскія мовы|інда-іранскія]]
:: [[ІндаарыйскіяІндаіранскія мовы|індаІнда-арыйскіяіранская галіна]]
:: [[Індаарыйскія мовы|Інда-арыйская група]]
|афіцыйная мова = [[Утаракханд|Утаракханд, Індыя]]
|афіцыйная мова = {{Сцягафікацыя|Індыя}} (адна з 22-х афіцыйных моў Індыі<ref>[http://lawmin.nic.in/coi/coiason29july08.pdf Канстытуцыя Індыі] {{ref-en}}, ст. 330, Восьмы дадатак да артыкулаў 344 (1) і 351. Мовы.</ref>)
|рэгулюецца =
|пісьменнасць=[[дэванагары]] і інш.
|Код па ISO 639-1 = sa
|Код па SIL =
}}
[[Файл:Rigveda MS2097.jpg|thumb|250px|right|Фрагмент [[Рыгведа|Рыгведы]] на санскрыце.]]
 
'''Санскры́т''' ([[дэванагары]]: संस्कृता वाक्, «высокая, дасканалая мова») — старажытная літаратурная мова [[Індыя|Індыі]] са складанай [[сінтэтычная мова|сінтэтычнай]] граматыкай[[граматыка]]й. Узрост ранніх помнікаў даходзіць да трох с паловай тысяч гадоў. Санскрыт трэба разглядаць не як мову якога-небудзь народа, а як мову пэўнай культуры, распаўсюджанай выключна ў асяроддзі сацыяльнай эліты. Гэта культура прадстаўлена, галоўным чынам, [[індуізм|індуісцкімі]] рэлігійнымі тэкстамі, і таксама як [[лацінская мова|лацінская]] і [[грэчаская мова|грэчаская]] мовы на Захадзе, санскрыт на Усходзе стаў мовай міжкультурных зносін, вучоных і рэлігійных дзеячаў. У цяперашні час гэтая мова лічыцца адной з 22 афіцыйных моў [[Індыя|Індыі]]. Граматыка надзвычай складаная і багатая, лічыцца, што санскрыт з'яўляецца адной з самых [[флектыўная мова|флектыўных]] моў свету. Лексіка багатая і стылістычна разнастайная.
 
Санскрыт паўплываў на развіццё моў Індыі (галоўным чынам у лексіцы) і на некаторыя іншыя мовы, якія апынуліся ў сферы санскрыцкай ці [[будызм|будыйскай]] культуры. У Індыі санскрыт выкарыстоўваецца як мова гуманітарных навук і рэлігійнага культа, у вузкім коле — як размоўная мова. Санскрыт запісваўся рознымі відамі [[пісьменнасць|пісьменнасці]], што ўзыходзяць да [[брахмі]]: [[кхароштхі]], [[кушанскае пісьмо]], [[гупта]], [[нагары]], [[дэванагары]] і іншыя (у цяперашні час для санскрыта выкарыстоўваецца толькі дэванагары). На санскрыце напісаны творы мастацкай, рэлігійнай, філасофскай, юрыдычнай і навуковай літаратуры, якія аказалі ўплыў на культуры [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай]], [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй]] і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] і [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]].
 
Вывучэнне санскрыта ў [[Еўропа|Еўропе]] пачалося з канца [[18 стагоддзе|18 стагоддзя]], у [[1786]] яго адкрыў для Еўропы брытанскі філолаг Уільям Джонс (да гэтага санскрыт быў апісаны французскім іезуітам Кёрду ў [[1767]] і нямецкім місіянерам Ханкследэнам, але іх працы былі апублікаваны ўжо пасля прац Джонса). Знаёмства з санскрытам сыграла ў пачатку [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] вырашальную ролю ў стварэнні {{нп4|параўнальна-гістарычнае мовазнаўства|параўнальна-гістарычнага мовазнаўства|ru|Сравнительно-историческое языкознание}}.
 
Колькасць носьбітаў: для 50 тысяч — родная мова, для 195 тысяч — другая мова.
 
== ЛітаратураГісторыя ==
Санскрыт узнік, як мяркуецца, каля 1200 г. да н.э. Тагачасная [[ведыйская мова]], аднак, адрозніваецца ад класічнага санскрыту. Мова санскрыт сфарміравалася як спроба новае стандартызацыі старажытных індыйскіх гаворак, падчас якой было праведзена новае [[літаратурная мова|ўнармаванне]] састарэлай на той час ведыйскай. Стандартызацыя новае мовы, якая стала вядомая пад назвай ''санскрыт'', была ажыццёўлена выдатным мовазнаўцам таго часу {{нп4|Паніні||ru|Панини}} (нарадзіўся ў 4 ст. да н.э. на паўночным усходзе сучаснага [[Пакістан]]а), які, між іншага, склаў грунтоўныя апісанні [[граматыка|граматыкі]] таго часу.
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10&nbsp;000}}
 
Асноўным адрозненнем санскрыту ад ведыйскае мовы можна лічыць рэгіён яго складання, а таксама структурныя паказчыкі. Так, ведыйская мова развілася ў эпоху знаходжання старажытнай індаарыйскай цывілізацыі ў [[Пенджаб]]е (паўночны захад Індыі, усход Пакістана) і, адпаведна, склалася на гаворках гэтага рэгіёна, у той час як санскрыт узнік у эпоху перамяшчэння індаарыйскае цывілізацыі далей на ўсход, на даліну [[Ганг]]а, што паўплывала на стандарт гэтае мовы ў гэтай мясцовасці. Марфалагічна санскрыт у цэлым можна апісаць як мову, якая зведала пэўнае спрашчэнне ў параўнанні з ведыйскай (знікненне або перапрацоўка некаторых форм {{нп4|граматычны час|часу|ru|Время (лингвистика)}}, {{нп4|граматычны лад|ладу|ru|Наклонение (лингвистика)}} дзеясловаў). Як ведыйская мова, так і санскрыт у літаратуры могуць абагульняцца ў шырэйшае паняцце — ''[[старажытнаіндыйская мова]]''.
 
Першапачаткова санскрыт не меў пісьменнасці, творы на мове перадаваліся вусна. Для запісу ўжываліся пісьмо [[брахмі]] (яшчэ да н.э.), пазней — сістэмы пісьма, распрацаваныя на яе аснове ([[дэванагары]], {{нп4|кхароштхі||ru|Кхароштхи}}). У цяперашнія часы існуе сістэма, вядомая пад тэрмінам {{нп4|Міжнародны алфавіт транслітарацыі санскрыту|''міжнародная сістэма транслітарацыі санскрыту''|ru|Международный алфавит транслитерации санскрита}} (або пад англійскім скарачэннем ''IAST''), створаная ў мэтах запісу мовы [[лацінскі алфавіт|лацініцай]] (зрэшты, гэтая сістэма выкарыстоўваецца і для сучасных моў Індыі, часам нават для неіндаарыйскіх).
 
Гісторыя выхаду санскрыту з ужывання нечым нагадвае падобную гісторыю ведыйскае мовы — састарэнне літаратурнае нормы ў параўнанні з народнымі гаворкамі, якія праз уласнае развіццё пачыналі прыкметна аддаляцца ад пісьмовае мовы. Ужо да нашай эры фарміруюцца новыя літаратурныя мовы — [[пракрыт]]ы, але яны не выцясняюць санскрыт, таму іх існаванне адносна адна адной варта характарызаваць не як строга храналагічнае, а паралельнае.
 
Генетычна мова адносілася да [[індаарыйскія мовы|індаарыйскае]] групы (а па часе — да стадыі, вядомай як ''старажытнаіндыйская мова'') [[індаіранскія мовы|індаіранскае]] галіны [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскае]] сям'і моў. Акрамя ўласна [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскіх]] характарыстык адлюстроўвае на сабе ўплывы кантактаў з мовамі насельніцтва, якое пражывала на [[Індастан]]е да прыходу [[арыі|арыяў]] (што таксама назіраецца ў ведыйскай мове, гл. ''[[даведыйскі субстрат]]''). Як і іншыя [[індаіранскія мовы]], санскрыт — тыповая «[[сатэм]]ная» мова (тры рады [[праіндаеўрапейская мова|праіндаеўрапейскіх]] велярных у санскрыце адлюстраваныя як свісцячыя; для параўнання, да сатэмных індаеўрапейскіх належаць таксама [[славянскія мовы|славянскія]] і [[балтыйскія мовы]]). Сатэмізацыю ў санскрыце можна паказаць на найбольш вядомым слове для [[ізаглоса кентум-сатэм|гэтай ізаглосы]] — «сто», прыведзеным ніжэй у табліцы (як бачна з табліцы, у лацінскай і англійскай наадварот, адбылося захаванне велярнага, бо яны не адносяцца да сатэмных).
 
{| class="wikitable"
|+ Узоры слоў:
! [[Беларуская мова|Беларуская]]
! Санскрыт
! [[Англійская мова|Англійская]]
! [[Лацінская мова|Лацінская]]
|-
| сто
| śata
| hundred
| centum
|-
| маці
| maat.r
| mother
| mater
|-
| брат
| bhrat.r
| brother
| frater
|-
| быць / ёсць
| bhuu / asti
| be / is
| fuisse / est
 
|-
| два
| dva
| two
| duo
|-
| тры
| tri
| three
| tres
|}
 
=== Сучаснасць ===
Санскрыт напрамую паўплываў на мову [[хіндзі]]: многія персізмы ў ёй былі заменены на санскрыцкія словы. Ужо некалькі стагоддзяў санскрыт запісваецца пераважна пісьменнасцю [[дэванагары]], але часам і мясцовымі пісьменнасцямі.
 
Сёння санскрыт у асноўным [[мёртвая мова|«мёртвая»]] мова, падобна [[лацінская мова|лаціне]], але ён застаецца па-ранейшаму свяшчэннай мовай [[індуізм|індуістаў]], бо ўсе іх святыя пісанні ад [[Веды, індуізм|Ведаў]] з [[Упанішады|Упанішадамі]] да {{нп4|Бхагавад-Гіта|Бхагавад-Гіты|ru|Бхагавадгита}} былі напісаныя на санскрыце і часта так і выкарыстоўваюцца. Санскрыт таксама ўжываецца ў рэлігійных рытуалах, напрыклад, у богаслужэннях, вяселлях і памінанні мёртвых. Пры распаўсюджванні [[індуізм|індыйскіх рэлігійных вераванняў]] ва Усходняй Азіі санскрытызмы пранікалі ў іншыя мовы рэгіёна, у тым ліку неіндаеўрапейскія. У сучаснай лінгвістыцы санскрыт адыгрывае важную ролю ў параўнальна-гістарычным мовазнаўстве як крыніца лексем, што прыводзяцца для параўнання з іншымі індаеўрапейскімі мовамі (з прычыны пэўнага [[архаізм]]у).
 
== Гл. таксама ==
* [[Пракрыт]]
* [[Палі, мова|Палі]]
 
== Зноскі ==
{{Interwiki|sa|मुखपृष्ठं|<br>санскрытам}}
{{reflist}}
 
== Літаратура ==
{{lang-stub}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10&nbsp;000}}
* {{кніга|аўтар= Гильфердинг А. Ф.|частка= |спасылка частка= |загаловак= [[commons:File:Гильфердинг А.Ф. - О сродстве языка славянского с санскритским (1853).djvu|О сродстве языка славянского с санскритским]]|арыгінал= |спасылка= |адказны= |выданне= |месца= СПб.|выдавецтва= Тип. Императорской Академии Наук|год= 1853|том= |старонкі= |старонак= 288, VI|серыя= |isbn= |тыраж=}}
* {{кніга |аўтар = Иванов В. В., Топоров В. Н. |загаловак = Санскрит |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = {{М.}} |выдавецтва = Издательство восточной литературы |год = 1960 |старонак = 134 |серыя = Языки зарубежного Востока и Африки |тыраж = }}
* ''Кочергина В. А.'' Начальный курс санскрита. М.: Издательство АН СССР, 1956.
* {{кніга |аўтар=Кочергина В.А. |частка= |спасылка частка= |загаловак=Санскритско-русский словарь: около 30000 слов |арыгінал= |спасылка= |адказны=Под ред. В. И. Кальянова. С приложением "Грамматического очерка санскрита" [[Андрэй Анатолевіч Залізняк|А. А. Зализняка]] |выданне= 2-е изд., испр. и доп |месца=М. |выдавецтва=Русский язык |год=1987 |том= |старонкі= |старонак=944 |серыя= |isbn= |тыраж=4250}}
 
== Спасылкі ==
{{мовы Індыі}}
{{Interwiki|sa||на санскрыце}}
{{індаарыйскія мовы}}
{{Commons|Category:Sanskrit}}
 
* [http://elementy.ru/lib/431350 О языке древней Индии.] Лекцыя акадэміка [[Андрэй Анатолевіч Залізняк|Андрэя Залізняка]] на сайце [[Элементы.ру]]
* [http://sanscrit.ru Падручнікі і артыкулы аб санскрыце і іншых мовах] {{ref-ru}}
* [http://www.learnsanskrit.ru/ Санскритско-русский/русско-санскритский словарь онлайн] каля 50 000 слоў {{ref-ru}}
 
{{Індаарыйскія мовы}}
{{мовыМовы Індыі}}
 
{{lang-stub}}
 
[[Катэгорыя:Мёртвыя мовы]]
[[Катэгорыя:Мовы Індыі]]
[[Катэгорыя:Індаарыйскія мовы]]
[[Катэгорыя:Мовы Індыі]]
[[Катэгорыя:Мовы Пакістана]]
[[Катэгорыя:Мёртвыя мовы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
 
{{Link FA|fr}}
{{Link FA|vi}}
{{Link GA|no}}